Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Аксана Новікава хутка паўстане перад судом. Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску абвінавачвае яе ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Нагодаю для крымінальнай справы сталі ўлёткі, якія Аксана распаўсюджвала на Кастрычніцкім пляцы.

Гэтыя ўлёткі былі зробленыя накшталт міліцэйскіх аб вышуку небясьпечных злачынцаў: пад партрэтам Лукашэнкі надрукаваны пералік крымінальных артыкулаў, якія, на думку аўтара ўлётак, ён парушыў.

Сёньня падчас допыту сьледчы Максім Падзярэй паведаміў Аксане Новікавай, што ня будзе чакаць два месяцы, каб перадаць справу ў суд. Аксана Новікава пасьля допыту паведаміла Радыё Свабода:

(Новікава: ) "Сьледчы пракуратуры высьвятляў у мяне, чаму менавіта гэтыя артыкулы былі надрукаваныя на ўлётцы. Я яму адказвала па кожным артыкуле. Там быў артыкул "незаконны захоп улады". Я спаслалася на незаконны разгон парлямэнту ў 1996 годзе. Артыкул "захоп і забойствы двух ці болей асобаў" — выкраданьне вядомых палітыкаў Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і журналіста Завадзкага. Там былі й крымінальныя артыкулы за эканамічныя злачынствы. Гэта і ўхіленьне ад уплаты мытных падаткаў, і адмываньне грошай. Сьледчы спытаўся ў мяне, ці дапамагаў мне нехта ў гэтай справе. Я адказала, што ўсё зрабіла сама. Тады сьледчы запэўніў мяне, што перадасьць справу ў суд як мага хутчэй".

Крымінальная справа Аксаны Новікавай — чацьвертая ў гэтым годзе, распачатая пракуратурай за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Журналісты Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч ужо адбываюць пакараньне на так званай "хіміі". Віктар Івашкевіч таксама днямі паедзе ў вызначаны турэмным кіраўніцтвам рэгіён. 29-гадовай Аксане Новікавай, якая мае паўтарагадовае дзіця, пагражае яшчэ больш жорсткае пакараньне.

Любоў Лунёва, Менск