Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Зьмена асабістых карэспандэнтаў расейскага незалежнага тэлеканалу НТВ ў дзяржаўнага РТР на Беларусі праходзіць у першыя дні новага году.

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі, учора Менск пакінуў асабісты карэспандэнт НТВ Аляксандар Калпакоў, які прапрацаваў у нашай краіне тры гады. Пакуль невядома кандыдатура яго пасьлядоўніка. Але, па ўсёй верагоднасьці, гэта будзе таксама грамадзянін Расеі. З даставерных крыніцаў стала вядомым, што на месца "сабкора" НТВ прасіўся вядучы "аналітычнай" праграмы "Панарама" Юры Казіятка, які займаеца там па загаду ўладаў ідэялягічнай прапагандаю на карысьць рэжыму. Аднак ён атрымаў адмову.

Новы карэспандэнт РТР будзе прадстаўлены ў дзесятых лічбах студзеня. Прозьвішча, што заменіць Алену Лукашэвіч, якая працавала на РТР у Беларусі каля трох гадоў, таксама пакуль не агучваецца. Вядома пакуль, што перастаўляць новага "сабкара" прыедзе асноўны вядучы навінных праграмаў РТР Яўген Равенка, і што гэта таксама будзе грамадзянін Расеі.

У карпункце НТВ прэс-цэнтар Хартыі запэўнілі, што зьмена асабістага карэспандэнта каналу на Беларусі праведзена планава. Прозьвішча новага карэспандэнта там пакуль не назвалі.

Карэспандэнцкі пукт трэцьцьяга найбуйнога тэлеканалу – грамадзкага Расейскага Тэлебачаньня – працуе пакуль у Менску ў старым складзе. Карэспандэнтам ГРТ тут застаецца Зьміцер Наважылаў.
0058648