1. Татьяна Маринич — о потенциале белорусской нации, экономике и муже, который 20 лет назад баллотировался в президенты, а попал в тюрьму
  2. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  3. Власть говорит, диктатура и порядок показали эффективность в АПК. А что говорят статистика и эксперты?
  4. «Если бы не сиденья, то в поезде понравилось». Пассажиры «Ласточки» — о том, как ехали из Минска в Москву
  5. «Ошиблись в выборе профессии». Лукашенко лишил званий более 80 бывших силовиков
  6. СМИ: Принятие четвертого пакета санкций против Беларуси откладывается до июня
  7. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  8. Генпрокуратура направила «дело Тихановского» в суд. И кое-что рассказала про 900 тысяч долларов
  9. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  10. С 5 мая Nivea под запретом. Посмотрели, убрали ли эту косметику с полок магазинов
  11. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  12. «Трешки» на «первичке» подешевели на 13,8%. Что происходило в первом квартале на рынке квартир
  13. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  14. В прокуратуру Германии подали заявление о совершении Александром Лукашенко «преступлений против человечности»
  15. В Гомеле вынесли приговор директору местного филиала Белгазпромбанка, которого судили за «взятки от друзей»
  16. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  17. Возле метро «Михалово» построят 19-этажку. А где там нашлось место?
  18. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  19. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  20. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  21. Официальный представитель ЕС рассказал о том, почему пока не приняли четвертый пакет санкций
  22. Стали известны финалисты футбольной Лиги чемпионов
  23. «Обойти санкции легко, было бы желание». Что значит сокращение поставок российской нефти в Беларусь?
  24. Внимание! На четверг объявлен оранжевый уровень опасности
  25. «Удивило, что здесь едят котлеты на завтрак». История артиста балета Эвена, переехавшего из Франции
  26. Огонь лихорадочный, в основном по своим. Власти грозят контрсанкциями и даже решились деликатно ущипнуть обидчика. Мнение
  27. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  28. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  29. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  30. «Они хотят убить президента и думают, что народ тут аплодировать им будет?» Лукашенко встретился с Додоном


Падрабязнасьці жахлівага крызысу з закладнікамі і трагічнага штурму крыху адсунулі на другі плян палітычны сэнс і значэньне гэтых падзеяў. Першасныя палітычныя наступствы, якія праяўляліся нават падчас самога крызысу, могуць быць зусім іншымі, чымся аддаленыя.

Захоп закладнікаў у Маскоўскім тэатры стаў у адзін шэраг зь нядаўнімі выбухамі ў Інданэзіі, тэрактамі на Філіпінах, акцыямі тэрарыстаў-самагубцаў у Ізраілі.

Цяжка сказаць, ці спадзяваліся арганізатары захопу закладнікаў ў Маскве, што расейскі ўрад выканае іх патрабаваньні. Пры цяперашняй расейскай ўладзе Будзёнаўск ня мог паўтарыцца. І варта адзначыць, што ў дадзеным выпадку расейскі ўрад мала чым адрозьніваецца ад ўрадаў іншых краінаў. Калі пасьля тэрарыстычнага нападу на Амэрыку Ўсама Бін Ладэн патлумачыў, што калі амэрыканцы сыйдуць з Кувэйту і Савудаўскай Арабіі, то працягу тэрору ня будзе, ягоную прапанову ніхто ў Амэрыцы нават не разглядаў. Урад Ізраілю, які мае, бадай, самы багаты і самы сумны досьвед змаганьня з тэрорам, прынцыпова не вядзе перамовы з захопнікамі закладнікаў.

Захоп закладнікаў ставіць урад краіны перад трагічнай дылемаю: ратаваць сваіх людзей трэба і ўратаваць немагчыма, бо саступка захопнікам, тым больш зьмена пад іх ціскам дзяржаўнай палітыкі азначае фактычна ліквідацыю самой дзяржавы.

Ня выключана, што падзеі ў маскоўскім тэатры сталі далёкім рэхам саступкі падчас крызысу ў Будзёнаўску – калі шляхам захопу закладнікаў можна было прымусіць саступіць тады, то чаму нельга зараз?

Варта адзначыць, што вядучыя дзяржавы сьвету ўсталі ў гэтай сытуацыі на бок расейскіх уладаў, нягледзячы на велізарныя страты сярод закладнікаў. Прэсавы сакратар прэзыдэнта ЗША падкрэсьліў, што і загіблыя закладнікі, і расейскі ўрад сталі ахвярамі. Усю адказнасьць ён усклаў на тэрарыстаў, а міністар Італіі ў справах Эўразьвязу Рока Бутыльёнэ заявіў: "Нельга саступаць тэрарыстам. Ніколі. Закладнікі, што загінулі ў выніку атручаньня, забітыя тэрарыстамі, а ня Пуціным" – лічыць італьянскі ўрадовец.

Гэтыя ацэнкі былі настолькі салідарнымі яшчэ і таму, што ніхто ня можа гарантаваць, што заўтра, так бы мовіць, у скуры Пуціна не апынецца любы зь лідэраў вядучых дзяржаваў сьвету.

Наступствам крызысу з закладнікамі стаў канфлікт паміж Расеяй і Даніяй. Дацкія ўлады дазволілі правесьці ў Капэнгагене кангрэс чачэнцаў, сярод якіх нямала прыхільнікаў супраціву. МЗС Расеі адрэагаваў гэты дазвол надзвычай рэзка, падкрэсьліўшы, што ўдзельнікі кангрэсу – "пасобнікі тэрарыстаў". Масква заявіла, што калі чачэнскі кангрэс у Капэнгагэне пройдзе, Расея ня прыме ўдзелу ў саміце Эўразьвязу, які мусіць адбыцца таксама ў дацкай сталіцы. Аднак Данія не саступіла, а кіраўніцтва Эўразьвязу вырашыла перанесьці саміт Зьвязу з Даніі ў Бэльгію, у Брусэль.

Калі захопнікі закладнікаў хацелі паспрыяць спыненьню вайны, то яны дасягнулі адваротнага, парынамсі, у кароткатэрміновай пэрспэктыве. Магчымасьць перамоваў зараз стала больш сумнеўнай, бо ў гэты момант нават перамовы выглядаюць саступкаю ўжо забітым захопнікам. А той факт, што яны прымушалі закладнікаў тэлефанаваць сваім родным і заклікаць іх выходзіць на антываенныя дэманстрацыі, у маральным сэнсе абясцэньвае і самыя шчырыя пратэсты супраць вайны.

Тым ня менш, крызыс з закладнікамі высьветліў сапраўдную цану чачэнскай вайны. Гэтая цана – пагроза жыцьцю ня толькі салдатаў на далёкім поўдні, але і кожнага расейца, у тым ліку і ў сталіцы. Як адзначыў адзін антываенны актывіст, Расея можа ператварыцца ў агромністы Ізраіль. Прыклад Ізраілю тут дарэчы – ізраільскае грамадзтва гатовае плаціць штодзённую крывавую плату за тое, што лічцыць сваім нацыянальным інтарэсам. І ў цяперашні момант, калі закладнікі вызваленыя, а іх захопнікі забітыя, расейскае грамадства можа ўзважыць, ці варта плаціць гэтую цану і ў чым палягае ў Чачні яго нацыянальны інтарэс.

Яшчэ некалькі словаў пра пэрспэктывы расейска-чачэнскага ўрэгуляваньня. Кіраўнік групы захопнікаў Маўсар Бараеў заявіў, што падпарадкоўваецца чачэнскаму лідэру Аслану Масхадаву. У той жа час сам Масхадаў заявіў, што асуджае любыя дзеяньні, накіраваныя супраць цывільнага насельніцтва, і лічыць непрымальным тэрарыстычны мэтад вырашэньня якіх бы то ні было праблемаў. Разам з тым, на што зьвяртаюць увагу расейскія выданьні, з вуснаў чачэнскага лідэра не прагучала закліку да Бараева і ягоных людзей вызваліць закладнікаў. У гэтай сытуацыі захоп закладнікаў у Маскве сапраўды стаў ударам па палітычных пазыцыях Аслана Масхадава: ці ён кантралюе чачэнскіх шахідаў і тады падзяляе адказнасьць за захоп закладнікаў, ці ён не кантралюе іх, што зьніжае яго вагу як партнэра ў магчымых перамовах з Масквою.

Юры Дракахруст, Прага
-40%
-11%
-10%
-30%
-25%
-21%
-10%
-20%
-20%
-10%
-10%
0068422