Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведаміла часовая кіраўніца КНГ АБСЭ ў Беларусі Аліна Жасан, сёньня ў Менск прыбылі два супрацоўнікі сакратарыяту АБСЭ зь Вены. Яны займаюцца фінансавымі і адміністратыўнымі пытаньнямі далейшага дзеяньня офісу АБСЭ ў Менску.

Прыезд супрацоўнікаў сакратарыяту АБСЭ зьвязаны з рашэньнем беларускіх уладаў адмовіць у працягу акрэдытацыі апошняму дыплямату КНГ АБСЭ ў Беларусі Аліне Жасан, якая будзе вымушаная пакінуць Беларусь 29 кастрычніка.

Блізкім часам у менскім офісе АБСЭ будуць пастаянна знаходзіцца супрацоўнікі арганізацыі зь Вены на ратацыйнай аснове — толькі на беларускіх супрацоўнікаў офіс не пакінуць.

Аліна Жасан атрымала сёньня і інструкцыі адносна свайго ад’езду зь Беларусі.

Валер Каліноўскі, Менск
0058648