Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Абласная пракуратура накіравала ў Ленінскі райаддзел міліцыі Горадні ліст з прапановай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці шэраг журналістаў – "за разьмяшчэньне ў сеціве Інтэрнэт-газэты "Пагоня".

З пракуратуры даслалі таксама раздрукоўкі сайту pahonia.promedia.by за верасень і "склад рэдакцыі Інтэрнэт-газэты "Пагоня". У сьпісе прозьвішчы 7 журналістаў – з тэлефонамі і хатнімі адрасамі. Першай у міліцыю выклікалі Ірыну Чарняўку. У пісьмовым тлумачэньні яна зазначыла, што ня мае ніякіх адносінаў да сайту.

Сяргей Астраўцоў, Горадня