Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На Віцебшчыну павінны паступіць 13 аўтобусаў МАЗ для міжгародных і ўнутрыгарадзкіх ліній. Чатыры зь іх прыбудуць у абласны цэнтар. Астатнія адправяцца працаваць у Наваполацак і Воршу.

Партыя новых машын толькі крыху палепшыць складанае становішча, у якім апынуўся грамадзкі транспарт.

Фінансавыя праблемы не дазваляюць прадпрыемству "Віцебскаблаўтатранс" актыўна абнаўляць аўтобусны парк. Машыны зношваюцца, робяцца непрыдатнымі. Каля 60 адсоткаў аўтопарка выпрацавала свой рэсурс. Шмат якія машыны эксплюатуюцца па 15-20 гадоў. Пасьля распаду СССР колькасьць аўтобусаў скарацілася на чвэрць. Зараз "Віцебскаблаўтатранс" мае звыш 1100 машын.

Тэхніку, што выходзіла са строю, нейкі час таму актыўна замянялі "Ікарусамі", якія раней выкарыстоўваліся ў Германіі, Польшчы ці Чэхіі. Каб падтрымаць айчынных вытворцаў, Аляксандар Лукашэнка загадаў закупляць толькі новыя беларускія аўтобусы. Яны ў некалькі разоў даражэйшыя, чым замежныя ўжываныя "Ікарусы".

У выніку паступленьне тэхнікі стала вялікай рэдкасьцю. Набыцьцё новых машын пераўтвараецца ў сапраўднае сьвята для транспартнікаў. //"Верас"