Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На ім плянуецца абмеркаваньне працэдуры. Партыі плянуюць выпрацаваць мэханізм выбару аднаго кандыдата. Пакуль што называюцца прозьвішчы трох - лідэра " Рэгіянальнай Беларусі" Сямёна Домаша, экс-прэм'ера Міхаіла Чыгіра, а таксама лідэра ФПБ Ўладзімера Ганчарыка. Магчымыя кандыдаты правялі ўжо кансультацыі зь лідэрамі палітычных партыяў, якія ўваходзяць у КРДС. Паводле зьвестак Радыё Рацыя", у часе паседжаньня КРДС будзе вылучаная прапанова, згодна зь якой прозьвішча кандыдата ад апазыцыі павінен будзе зацьвердзіць Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Радыё Рацыя
0058045