Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Па стану на вечар 3 студзеня страйкам ахоплена больш 90% прыватных прадпрымальнікаў краіны - 200.000 чалавек, зь якіх прыкладна 100.000 прадпрымальнікаў й 100.000 асобаў працуючых па найму. Страйк працягнецца да 5 студзеня. Акцыя пратэсту выклікана тым, што ўрад адмаўляецца выконваць узятыя на сябе абавязкі па спыненьні санкцыяў адносна прадпрымальнікаў. Акрамя таго, да гэта дня не пачаліся рэальныя перамовы ураду са стачкамам прадпрымальнікаў.

Як паведамілі ў стачкаме, што кіруе забастоўкай, дзяржаўныя прафсаюзы імкнуліся сарваць страйк. Але яны змаглі вывесьці на працу толькі некалькі сотняў чалавек па ўсёй рэспубліцы і тое, як правіла, гандляроў , якія працуюць у іх па дамове.

Кораткатэрміновыя агульнанацыянальныя забастоўкі прадпрымальнікаў будуць праводзіцца рэгулярна (прыкладна раз у месяц) на працягу ўсяго 2001 года, да таго часу, пакуль урад не пачне выконваць асноўныя патрабаваньні прадпрымальнікаў. Ідзе падрыхтоўка да бязтэрміновага страйку прадпрымальнікаў.

Асноўныя патрабаваньні бастуючых:

1. Адмена Пастановы Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 2000г. №55: "Аб мытным афармленьні тавараў", у частцы, што датычыцца індывівідуальных прадпрымальнікаў;

2. Адмена прыцягваньня да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў па фармальных й надуманных прызнаках, адмена безпадстаўна высокіх адміністратыўных штрафаў для індывідуальных прадпрымальнікаў. Максімальны памер адміністратыўнага штрафа не павінен перавышаць 10 МЗ;

3. Памяньшэньне кошту арэнды гандлёвых месцаў. Кошт аднаго квадратнага месца гандлёвай плошчы не павінен быць вышэй за кошт арэнды аднаго квадратнага метра гандлёвай плошчы ў дзяржаўным магазіне;

4. Нядопуск павышэньня існуючых фіксаваных ставак падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў па праэкту Дэкрэту "Аб адзіным падатку";

5. Узнёсак зьменаў у Дэкрэты РБ №14 ад 04.08.97 й №15 ад 04.09.98, што выключаюць канфіскацыю тавараў. Уласнасьць павінна быць недатыкальнай;

6. Пачатак рэальных перамоваў са стачкамам прдпрымальнікаў;

7. Звальненьне Міністра юстыцыі Рэсрублікі Беларусь за валакіту й бюракратызм у рэгістрацыі Беларускага Прафсаюзу прадпрымальнікаў (БПП);

8. Звальненьне супрацоўнікаў міліцыі, якія замінаюць працы прафсаюзу прадпрымальнікаў на рынку "Дынама" у г. Меску;

9. Павышэньне сярэдняга заробку й пенсыі да 100 даляраў ЗША ў месяц, стыпендыі студэнтам да 60 даляраў ЗША да траўня 2001 года.
,