1. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  2. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  3. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  4. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  5. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  6. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  7. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  8. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  9. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  10. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  11. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  12. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  13. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  14. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  15. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  16. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  17. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  18. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  19. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  20. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  21. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  22. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  23. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  24. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  25. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  26. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  27. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  28. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  29. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  30. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания


Міністэрства замежных справаў Беларусі спрабуе ўдакладніць іхныя прозьвішчы праз расейскія сілавыя структуры. Тым часам міліцыя і дарожна-патрульная служба Беларусі ўжо пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы. Абвешчана і пра больш пільны кантроль за перамяшчэньнем людзей празь беларуска-расейскую мяжу.

Каля паўдзясятка грамадзянаў Беларусі зрабіліся закладнікамі тэрарыстаў, якія ўчора захапілі тэатральны цэнтар у Маскве. Пра гэта на брыфінгу заявіў кіраўнік прэсавай службы МЗС Павал Латушка:

(Латушка: ) "Мы маем ускосныя пацьверджаньні аб тых грамадзянах Беларусі, якія знаходзяцца ў закладніках. Гэтая лічба — да шасьці чалавек. Адносна трох грамадзянаў Беларусі зь ліку згаданых шасьці мы маем нейкую пэўнасьць. У адносінах яшчэ да трох грамадянаў Беларусі пэўнасьць меншая, але, паўтару, мы ўдакладняем гэтыя зьвесткі".

Апоўдні прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі распаўсюдзіла заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна падзеяў у Маскве. Згодна з гэтым паведамленьнем, Лукашэнка гатовы асабіста ўдзельнічаць у вырашэньні сытуацыі. "Для нас ня мае значэньня, хто захоплены — расеяне ці беларусы. Калі мы можам нечым дапамагчы, мы гатовыя гэта зрабіць. Варыянты ў нас ёсьць", — заявіў Аляксандар Лукашэнка, паводле ягонай прэсавай службы.

А беларуская міліцыя ўжо з раніцы была пераведзеная на ўзмоцнены рэжым нясеньня службы. Гэтае рашэньне прыняў міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, спасылаючыся на падзеі ў Маскве. У загадзе міністра сказана, што гэта неабходна, каб "ня даць узьнікнуць падобным сытуацыям у Беларусі". Што такое ўзмоцнены рэжым, патлумачыў Радыё Свабода прэсавы сакратар МУС Зьміцер Партон:

(Партон: ) "У асноўным гэта тычыцца патрульна-паставой службы, яна пераводзіцца на дзяжурства цягам усяго дня. Яшчэ ўзмоцненая ахова замежных прадстаўніцтваў, вакзалаў, месцаў масавага знаходжаньня людзей".

Зьміцер Партон паведаміў, што таксама пэўныя задачы атрымалі ўчастковыя міліцыянты . Ён нагадаў пра 1999 год, калі пасьля выбухаў дамоў у Маскве менскія ўчастковыя шукалі бомбы на гарышчах і ў сутарэньнях, і заявіў, што падобныя захады будуць рабіцца і цяпер. Паводле прэсавага сакратара МУС, узмацняецца таксама праверка дакумэнтаў у людзей, каб высьвятляць нелегальных мігрантаў і ўсіх падазроных. Пэўныя захады будуць зробленыя і на беларуска-расейскай мяжы.

(Партон: ) "На памежных з Расеяй тэрыторыях будзе ўзмоцненая праца ДАІ — у дачынененьні да пропуску аўтатранспарту. Але па сутнасьці мяжы няма, яна існуе толькі юрыдычна, таму больш нічога мы зрабіць ня можам".

Узмацненьне рэжыму працы міліцыянтаў і, у прыватнасьці, інспэктараў дарожнай службы, ужо закранула жыхароў Менску. Старэнькія "Жыгулі" былога сьікера Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча сёньня раніцай спыніў інспэктар ДАІ, каб праверыць дакумэнты і зазірнуць у багажнік.

Станіслаў Шушкевіч скардзіцца, што машыны, падобныя на ягоную, цяпер выклікаюць асаблівыя падазрэньні, бо іх лёгка скрасьці і выкарыстаць у злачынных мэтах. Што да надзвычайных захадаў у Менску, то Станіслаў Шушкевіч лічыць, што іх трэба рабіць, але не падмяняць імі сапраўдную барацьбу з тэрарызмам:

(Шушкевіч: ) "Мяркую, трэба рабіць захады ў адпаведнасьці з ацэнкай апэратыўнай абстаноўкі. Але ў мяне ўражаньне, што тут у Расеі страчаны нюх цалкам. Бо правароніць такую апэрацыю, якая адбылася ў Маскве, магчыма толькі калі дурнота запоўніла шэрагі спэцслужбаў. Баюся, тое самае і ў нас. Калі пачынаюць крыламі трасьці пасьля падзеі, то пра гэта і казаць ня трэба, гэта ардынарныя захады. Але папярэдняя апэратыўная праца няўдалая. Баюся, спэцслужбы гэтае пачуцьцё згубілі, і гэта сапраўды небясьпечна".

Між тым, галоўнай прычынай надзвычайнага здарэньня ў Маскве Станіслаў Шушкевіч лічыць падзеі, якія адбываюцца ў Чачэніі:

(Шушкевіч: ) "Называць гэта антытэрарыстычнай апэрацыяй — гэта сьмех. Бо гэта вайна, вайна на зьнішчэньне маладога пакаленьня расяянаў, на зьнішчэньне чачэнскага народу. Там не шукаюць магчымасьцяў перамоваў, а вось тут пры тэрарыстычнай акцыі шукаюць. Я не разумею — чаму? Чым адрозьніваецца гэтая антытэрарыстычная апэрацыя ад той, дзе яны не шукаюць сродкаў перамоваў? Вось яны ім і сказалі: "Мы вас навучым ісьці на перамовы". І вучаць. Гэта жудасна, але гэта так. І беларусы там апынуліся, і замежнікі. На жаль, вялікі жаль. Мяркую, гэта сьведчыць пра вялікія памылкі ў агульным кантэксьце расейскай палітыкі".

Алег Грузьдзіловіч, Менск
-10%
-20%
-10%
-5%
-20%
-30%
-25%
-40%
0072916