168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  2. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  3. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  4. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  5. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  6. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  7. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  8. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  9. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  10. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  11. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  12. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  13. «Мировой тренд — „толерантное“ топливо». Старший вице-президент ТВЭЛ — про топливо для БелАЭС
  14. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  15. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  16. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  17. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  18. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  19. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  20. «Мы этого не ждали. Ты знаешь нашу Беларусь. Вообще на ровном месте». Лукашенко встретился с Додоном
  21. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  22. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  23. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  24. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  25. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  26. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  27. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  28. Отец задержанного жителя «двора перемен» Степана Латыпова — о сыне, обвинении и выборах в реанимации
  29. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  30. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас


Пачатак новага сэзону — сьвята і для актораў, і для глядацкае публікі. Але на "Вольнай сцэне" сёньня яно азмрочваецца праблемамі, зь якімі сутыкаюцца ці ня ўсе беларускія творцы, якія працуюць безь дзяржаўнае падтрымкі.

Нягледзячы на трэці год існаваньня, тэатру так і не ўдалося сфармавацца як сталаму сцэнічнаму калектыву. Незалежнасьць культурніцкіх праектаў у сёньняшніх беларускіх умовах азначае амаль поўнае безграшоўе, таму галоўнаму рэжысэру "Вольнае сцэны" Валерыю Мазынскаму давялося замест стварэньня сваёй пастаяннае трупы абраць шлях антрэпрызы, запрашаючы на кожны спэктакль актораў зь іншых тэатраў.

Ды і саміх спэктакляў у рэпэртуары тэатру на сёньня няшмат. Новы сэзон "Вольная сцэна" распачынае скандальным "Прынцам Мамабукам" па п’есе Аляксея Дударава. Тым самым "Прынцам Мамабукам", у якім высокапастаўленыя чыноўнікі Міністэрства культуры ўбачылі аналёгіі зь цяперашнімі палітычнымі рэаліямі краіны ды забаранілі спэктакль у дзяржаўным тэатры беларускае драматургіі. Тым самым, за паказ якога на іншых сцэнах звольнілі з пасады пастаноўшчыка — мастацкага кіраўніка тэатру Валерыя Мазынскага. Пасьля чаго і паўстала ягоная незалежная "Вольная сцэна".

За два папярэднія сэзоны прыхільнікі "Вольнае сцэны" звыкліся зь ейным адрасам у Доме вэтэранаў у цэнтры Менску на вуліцы Янкі Купалы. Аднак дамову на далейшую арэнду залі дырэкцыя ўстановы з тэатрам не падпісала, спаслаўшыся на забароны пажарнае службы з прычыны нібыта аварыйнага стану сцэны. Тэатар прапаноўваў свой пасільны ўнёсак у неабходны рамонт, але гэтая прапанова была адхіленая.

Таму свой новы сэзон "Вольная сцэна" сёньня распачынае на сцэне Палацу культуры трактарнага заводу. Аднак сталае дамовы на арэнду гэтае залі ягоная адміністрацыя таксама не падпісала, прапанаваўшы на кожны наступны спэктакль рабіць асобны кантракт.

Ёсьць і іншыя праблемы.Тым ня менш, першы і адзіны пакуль незалежны беларускі тэатар "Вольная сцэна" жыве і радуе сваіх прыхільнікаў, якіх у новым сэзоне чакае прэм’ера. Гэта будзе спэктакль па п’есе маладога нямецкага драматурга Даніеля Каля "Водблеск далёкіх маланак". Прэм’ера чакаецца ў сярэдзіне сьнежня.

Валянціна Аксак, Менск
-10%
-25%
-20%
-30%
-14%
-80%
-5%
-10%
-20%
-10%