Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Даведаўшыся пра дэпартацыю Барыса Нямцова ды Ірыны Хакамады зь Беларусi, прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеi Аляксей Громаў заявiў, што ў найблiжэйшы час будзе афiцыйная рэакцыя Масквы на гэты iнцыдэнт. Аднак, як мне патлумачылi ў Крамлi, было вырашана абмежавацца заявай на ўзроўнi дыпляматычнага ведамства Расеi.

Супрацоўнiца прыёмнай спадара Громава зазначыла: "Я думаю, што пазыцыя МЗС узгодненая з пазыцыяй прэзыдэнта".

А вось што заявiў намесьнiк афiцыйнага прадстаўнiка Мiнiстэрства замежных справаў Расеi Барыс Малахаў:

(Малахаў: ) У Маскве зь неўразуменьнем i глыбокай занепакоенасьцю ўспрынялi паведамленьне пра тое, што ў аэрапорце Менску прадстаўнiкi беларускiх уладаў перашкодзiлi ўезду ў Беларусь расейскаму грамадзянiну, дэпутату Дзяржаўнае думы Фэдэральнага сходу Барысу Нямцову.

Парушэньнi права свабоды перасоўваньня грамадзян нашых краiн ў рамках саюзнае дзяржавы ня толькi ня ўпiсваюцца ў асаблiвы характар стасункаў памiж Раесйскай Фэдэрацыяй i Беларусьсю, але й кiдаюць цень на працэс саюзнага будаўнiцтва.

Вiдавочна, што гэтая акцыя iньспiраваная пэўнымi коламi, не зацiкаўленымi ў разьвiцьцi расейска-беларускага супрацоўнiцтва ды iнтэграцыi.

Разьлiчваем, што беларускае кiраўнiцтва прадставiць тлумачэньнi адносна гэтага iнцыдэнту".

Афiцыйны прадстаўнiк МЗС Расеi дадаў, што ня мае зьвестак пра заявы беларускiх МЗС i КГБ наконт прычынаў дэпартацыi Барыса Нямцова, таму iх пракамэнтаваць ня можа.

Выказаўся на тэму дэпартацыi расейскiх палiтыкаў зь Беларусi й намесьнiк кiраўнiка апарату ўраду Расеi Аляксей Волiн. Ён лiчыць, што расейскiя грамадзяне маюць права разьлiчваць на паважнае стаўленьне да сябе з боку беларускiх афiцыйных асобаў. "Гэтая павага мусiць аднолькава распаўсюджвацца i на палiтыкаў, i на бiзнэсоўцаў, i на самых звычайных людзей", – заявiў спадар Волiн.

Ён таксама выказаў меркаваньне, што гэткага кшталту эксцэсы "могуць прывесьцi да нэгатыўнага стаўленьня расейскай грамадзкасьцi да беларускiх уладаў, у той час як доўгачосвыя пазыцыi абедзвюх краiн палягаюць у тым, каб стасункi памiж iмi былi карэктнымi, паважнымi i, у рэшце рэшт, дружалюбнымi".

Юры Сьвiрко, Прага