1. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  2. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  3. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  4. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  5. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  6. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  7. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  8. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  9. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  10. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  11. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  12. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  13. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  14. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  15. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  16. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  17. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  18. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  19. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  20. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  21. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  22. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  23. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  24. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  25. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  26. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  27. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  28. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  29. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  30. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра


Віцэ-сьпікер расейскай Дзярждумы Ірына Хакамада і лідэр фракцыі СПС у Думе Барыс Нямцоў падчас свайго сёньняшняга візыту ў Менск меркавалі выступіць на міжнароднай канфэрэнцыі "Беларусь — Расея: новая інтэграцыя". Як толькі стала вядома пра дэпартацыю расейскіх дэпутатаў, наш менскі карэспандэнт зьвярнуўся да шэрагу ўдзельнікаў канфэрэнцыі з просьбай пракамэнтаваць гэтую надзвычайную падзею.

Дзеяньні беларускіх уладаў былі настолькі нечаканымі, што кожны мой суразмоўца пачынаў свой адказ аднымі і тымі ж словамі: "Калі гэта праўда..." Гаворыць былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пятро Садоўскі:

(Садоўскі: ) "Калі гэта праўда, што сказалі, дык гэта ёсьць нейкая фантасмагорыя. Проста ў галаву ня лезе. Гэта тое самое, як я глядзеў, калі гэтыя самыя самалёты біліся ў амэрыканскія хмарачосы. Вось такое пачуцьцё нейкай нерэальнасьці, вось і тут так. Калі гэта праўда, паўтараю, калі гэта праўда".

Былы кіраўнік ўраду Міхаіл Чыгір даў дзеяньням беларускіх уладаў наступную ацэнку:

(Чыгір: ) "Вар’яцкі крок. У якой жа краіне мы тады жывем? Гэта адназначна гаворыць і сведчыць пра тое, што ўладу трэба зьмяняць".

Адзін з арганізатараў прыезду ў Менск дэпутатаў СПС намесьнік кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі так пракамэнтаваў рашэньне беларускіх уладаў:

(Дабравольскі: ) "Гэта поўная шызафрэнія. Ніякіх рацыянальных падставаў для гэтага няма. Я думаю, што людзі пры ўладзе ня ведаюць, што ім рабіць. Беларускія ўлады расьпісаліся ў тым, што яны нічога не разумеюць, што яны нічога ня могуць зрабіць, і што іх пазыцыя не адпавядае таму, што яны дэкляруюць".

Ня бачыць абгрунтаваньня такім дзеяньням і дэпутат Палаты прадстаўнікоў генэрал Фралоў:

(Фралоў: ) "Калі гэта сапраўды так, як гаворыцца, дык такому лягічнага тлумачэньня ну абсалютна ніякага няма. Гэта проста, як вельмі многае ў нашай краіне робіцца, а разумнага тлумачэньня проста абсалютна немагчыма знайсьці".

І толькі для іншага генэрала — Мечыслава Грыба дэпартацыя ня стала нечаканасьцю:

(Грыб: ) "Для мяне нічога нечаканага ў гэтых дзеяньнях няма. Калі сёньня нашыя ўлады могуць ня даць пэнсіі старшыні Вярхоўнага Савету — аднаму, другому, трэцяму ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Калі яны могуць арыштаваць і пасадзіць зусім нявіннга чалавека — былога прэм’ера і гэтак далей, дык чаму яны ня могуць зрабіць гэта з прадстаўнікамі Расейскай Фэдэрацыі, асабіста з Барысам Яфімавічам Нямцовым, які выказваўся, што Лукашэнку чакае лёс былога прэзыдэнта Югаславіі Мілошавіча? Для мяне ніякай нечаканасьці няма. Наадварот, гэта ёсьць тварам нашых уладаў".

Старшыня Беларускага Гельсынскага камітэту Тацяна Процька лічыць, што сёньня Беларусь кінула пальчатку Расеі:

(Процька: ) "Як бы ні ставіліся да Нямцова, да Чубайса ў краіне асобныя палітычныя дзеячы і сацыяльныя плыні расейскага грамадзтва, яны ёсьць аднымі зь вядучых палітычных лідэраў Расеі. І калі расейская дзяржава дазваляе так ставіцца да сваіх кіраўнікоў, гэта дрэнна адаб’ецца на іміджы самаго кіраўніка дзяржавы, які, як вядома, ужо распачаў сваю новую прэзыдэнцкую кампанію. Калі Пуцін гэта спусьціць, гэта будзе вельмі вялікі мінус у яго прэзыдэнцкай кампаніі. Я думаю, што Пуцін зробіць адэкватныя крокі. І яны будуць не на карысьць нашага народу".

Сярод удзельнікаў сёньняшняга сэмінару было і шмат дыпляматаў. Адзін зь іх — амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак сказаў наступнае:

(Козак: ) "Вельмі сорамна, бо людзям трэба даваць магчымасьць, каб іх паслухалі і каб яны выказалі розныя меркаваньні адносна розных пытаньняў. І калі дэпартаваць выступоўцаў, дык аб’ектыўнай інфармацыі не атрымаеш".

Уладзімер Глод, Менск
-20%
-19%
-10%
-25%
-10%
-15%
-25%
0072916