Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сёньня Зінаіда Ганчар занесла ў пракуратуру адзеньне свайго мужа для правядзеньня геномнай экспэртызы. Гэтая экспэртыза павінная канчаткова высьветліць, ці належаць Віктару Ганчару рэчавыя фрагмэнты, якія былі знойдзеныя на месцы ягонага зьнікненьня 16 верасьня 1999 году.

Экспэртызу правядуць на ініцыятыву Зінаіды Ганчар і яе адваката Гары Паганяйлы. Варта адзначыць, што за тры гады афіцыйнага расьсьледаваньня сьледзтва не атрымала дакладнага адказу на гэтае пытаньне. Зінаіда Ганчар лічыць гэта яшчэ адным доказам нежаданьня ўладаў высьвятляць праўду.

Жонка зьніклага палітыка прапануе не спыняцца на правядзеньні гэтай экспэртызы. "Калі знойдзеныя на месцы здарэньня фрагмэнты не належаць майму мужу, то варта правесьці аналягічныя экспэртызы з рэчамі людзей, якіх падазраюць у захопе Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Гэта камандзір СОБРу Зьміцер Паўлічэнка ды ягоныя памагатыя, прозьвішчы якіх вядомыя сьледзтву. Дзіўна, але дагэтуль сьледзтва нават не зьбіралася па-сапраўднаму іх правяраць", — кажа Зінаіда Ганчар.

Алег Грузьдзіловіч, Менск
,