Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Абласны сьледчы адзьдзел КГБ перадаў у суд справу чатырох удзельнікаў тутэйшай групоўкі РНЕ – "Русского Национального Единства".

Чацьвёра жыхароў Віцебску ды Аршанскага абвінавачваюцца паводле 130-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Распальваньне нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасьці".

Нагадаем, што менавіта ў Віцебску ды Воршы актывісты РНЕ апошнімі гадамі адкрыта распаўсюджвалі свае ўлёткі ды аб’явы, заклікаючы моладзь далучыцца да змаганьня з прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў. Аднак крымінальная справа супраць скінгедаў на Віцебшчыне ўзбуджаная ўпершыню.

Браніслава Станкевіч, Віцебск
0058648