1. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  2. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  3. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  4. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  5. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  6. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  7. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  8. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  9. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  10. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  11. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  12. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  13. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  14. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  15. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  16. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  17. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  18. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  19. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  20. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  21. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  22. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  23. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  24. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  25. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  26. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  27. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  28. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  29. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  30. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту


Падазрэньнi наконт нелегальных дачыненьняў Украiны й Беларусi з Іракам узрастаюць, пiша ў сёньняшнiм нумары ўплывовая брытанская газэта "Financial Times". Цiкава, што гэтае выданьне спасылаецца на былога высокапастаўленага чыноўнiка расейскага мiнiстэрства замежных справаў.

"Цягам апошнiх трох гадоў Багдад усё больш i больш зьвяртаўся да Беларусi й Украiны па зброю", – зазначае "Financial Times" i працягвае: "Расея, ягоны традыцыйны пастаўшчык, наважаная да свайго новага сяброўства са Злучанымi Штатамi й ня хоча парушаць эмбарга ААН, накладзенае на Ірак, хаця расейская зброя усё яшчэ прасочваецца ў Ірак праз пасярэднiкаў".

Газэта зазначае, што сьведчаньнi супраць Беларусi й Украiны ўзрастаюць: гэта й таемныя запiсы, зробленыя ў кабiнэце ўкраiнскага прэзыдэнта Леанiда Кучмы, перахопленыя пастаўкi, арышт падазраваных гандляроў зброяй, даклады заходнiх выведак, а таксама дыпляматычныя манэўры Багдаду.

"Financial Times" цытуе былога высокапастаўленага чыноўнiка расейскага мiнiстэрства замежных справаў: "Іракцы ёсьць актыўнымi ўва Ўкраiне ды актыўнымi ў Беларусi. Апрача зброi, яны хочуць атрымаць тэхнiчную палтрымку й навучаньне".

З гэтай заявай пагаджаюцца й заходнiя аналiтыкi. "Калi б дзесьцi ў былым Савецкiм Саюзе сапраўды нехта пастаўляў зброю ў сумнеўныя краiны, дык я б назваў Беларусь", – кажа Джулiян Купэр, намесьнiк дырэктара цэнтру расейскiх i ўсходнеэўрапейскiх дасьледаваньняў Бiрмiнгэмскага ўнiвэрсытэту ў Вялiкай Брытанii.

"Financial Times" нагадвае, што сёлета ў лютым высокапастаўлены прадстаўнiк Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША падчас вiзыту ў Менск абвiнавацiў Беларусь у датычнасьцi да паставак зброi й вайсковага навучаньня для так званых краiн-iзгояў, у тым лiку ў навучаньнi iракцаў працы з супрацьракетнымi сыстэмамi С-300, пра якое паведамлялася. А брытанскi прэм’ер-мiнiстар Тонi Блэр абвiнавацiў Беларусь у пастаўцы зброi ў Ірак у сваiм нядаўнiм дакладзе пра вайсковыя магчымасьцi Іраку. Ягонае сьведчаньне ўлучала даклад 1998 году iнспэктараў ААН у Іраку, якiя знайшлi зробленае ў Беларусi абсталяваньне на артылерыйскiм заводзе.

Газэта падае таксама дыяграму – зьвесткi пра дзясятку найбуйнейшых гандляроў зброi ў сьвеце. Беларусь займае апошняе, 10-е месца з 2,1% усяго экспарту зброi ў 2001 годзе. Расея мела 33%, ЗША – 31%, Францыя – 9%, Вялiкая Брытанiя – 8%, Нямеччына – 5%, Кiтай – 3,6%, Швэцыя – 3%. Беларусь можна супаставiць зь Італiяй (2,2%) ды Ўкраiнай (2,6%).

"Financial Times" пiша: "Расея, Украiна й Беларусь, тры найвялiкшыя вытворцы савецкiх часоў, разам экспартавалi летась зброю на суму больш як 5 мiлярдаў даляраў, ня ўлiчваючы нераскрытыя зьдзелкi, i хочуць павялiчваць продажы ў будучым".

Газэта адзначае, што Расея канцэнтруецца на больш важных клiентах – Кiтаi ды Індыi, пакупнiкоў з усё больш складанымi й дарагiмi запатрабаваньнямi што да найноўшай аэракасьмiчнай тэхналёгii, – а Ўкраiна й Беларусь маюць менш прапановаў для гэтых клiентаў. Гэтым дзьвюм краiнам не хапае расейскiх прыродных рэсурсаў, i яны больш залежныя ад экспарту зброi ды менш пераборлiвыя што да сваiх клiентаў.

"Мiжнародны цiск дзеля абмежаваньня экспарту зброi, як падаецца, меў мала ўплыву на Беларусь, чый прэзыдэнт, падобна, хаваецца за свой статус парыi", – пiша ўплывовая брытанская газэта.

Юры Сьвiрко, Прага
-10%
-10%
-44%
-70%
-17%
-15%
-12%
-5%
-40%
-50%
0069757