1. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  2. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  3. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  4. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  5. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  6. Возле Дома правосудия в Минске задержана журналист TUT.BY. В РУВД к ней не пускают адвоката
  7. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  8. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  9. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  10. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  11. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  12. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  13. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  14. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  15. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  16. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  17. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  18. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  19. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  20. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  21. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  22. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания
  23. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  24. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  25. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  26. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  27. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  28. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  29. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  30. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать


Менскіх аўтамабілістаў некалькі разоў на дзень могуць спыніць, праверыць дакумэнты і нават зазірнуць пад капот аўтамабіля, каб спраўдзіць нумары кузава і рухавіка. Гэта гарадзкая міліцыя актывізавала барацьбу з угоншчыкамі аўтамабіляў, якія апошнім часам значна актывізавалі сваю злачынную дзейнасьць.

Калі вы за рулём, то не зьдзіўляйцеся, што за дзень язды па Менску ў вас тры-чатыры разы правераць дакумэнты. Мяне даішнікі ўчора ўвечары спынялі і правяралі тройчы, а калі я выказаў зьдзіўленьне, патлумачылі, што пачалася кампанія барацьбы з угоншчыкамі, якая працягнецца яшчэ тыдзень.

Уладальнік белых "Жыгулёў" Дзіма прыехаў у Менск са Слуцку, і яго сёньня раніцай праверылі ўжо двойчы. На ўезьдзе ў горад і ў цэнтры ля цырка. "Калі спыняюць, заўсёды непрыемна, баісься — а раптам за што аштрафуюць", — кажа Дзіма. Пакуль ён не асабліва раззлаваны за згублены час, бо ўсё ж не аштрафавалі.

Дзіма толькі ня бачыць плёну ў гэтых праверках, бо, паводле яго, прафэсійны ўгоншчык бяз добрых дакумэнтаў за руль ня сядзе. А вось міліцыянты пад выглядам барацьбы з угоншчыкамі могуць прычапіцца да чаго заўгодна, каб выпісаць штраф ці атрымаць хабар. Такіх выпадкаў за Дзімаву шафёрскую кар’еру было шмат.

(Дзіма: ) "Чапляюцца, вядома. Робяць усялякія намёкі, маўляў, як будзем разьлічвацца. Было нават, што забыўся дакумэнты, дык дамовіўся за 10 тысяч. Грошы заўсёды дапамагаюць — заплаціў і разышліся, ты мяне ня ведаеш, я цябе ня ведаю".

Адрозна ад кіроўцаў, большасьць супрацоўнікаў ДАІ перакананая, што апэрацыя №155, як яны называюць антыўгонную кампанію, будзе плённай і дазволіць сьцішыць хвалю ўгонаў. Лейтэнант дарожна-патрульнай службы Мікалай, які сёньня дзяжурыў на праспэкце Скарыны, кажа, што за лічаныя імгненьні праз рацыю зьвязваецца са службай, якая вядзе ўлік ўсіх угнаных аўтамабіляў. Гэта калі падчас праверкі ў яго ўзьнікаюць нейкія сумненьні.

Чаму яны могуць узьнікнуць, лейтэнант не паведаміў, а толькі параўнаў сваю працу з працай мытніка. Мікалаю, праўда, яшчэ не даводзілася затрымліваць угоншчыкаў, толькі нецьвярозых кіроўцаў. А вось адзін ягоны падначалены сёлета затрымаў угоншчыка і быў узнагароджаны прэміяй. Дарэчы, адбылося гэта ў непрацоўны час — проста заўважыў падазроную асобу побач з аўтамабілем, прасачыў за ім і схапіў злодзея на месцы злачынства. Я спытаўся ў лейтэнанта: а на што разьлічваць тым, каму не пашанцуе на ўвагу такога пільнага міліцыянта?

(Мікалай: ) "На тое, што ён паведаміць адразу ж у міліцыю, па тэлефоне 02, і будзе ўведзены плян "Перахоп". Да таго ж працуе крымінальны вышук, які асабліва цяпер актывізаваўся ў пошуках скрадзеных машын. Яны цяпер правяраюць стаянкі, гаражы, шукаюць скрадзеныя аўтамабілі, а таксама часткі аўтамабіляў".

Алег Пашкевіч, уладальнік майстэрні рамонту аўтамабіляў, якая месьціцца ў гаражным масіве ў мікрараёне Кунцаўшчына, даволі скептычна ставіцца да эфэктыўнасьці рэйду міліцыянтаў па гаражах. "Нас штомесяц розныя службы правяраюць, у тым ліку міліцэйскія. Але калі б была патрэба, я б так схаваў тыя запчасткі, што іх ніхто б не знайшоў. Вось хоць на дах гаража, дзе заўсёды ляжыць усё ламачча. Ніхто б зь міліцыянтаў туды не палез", — шчыруе Алег.

Ягоны асабісты аўтамабіль стаіць у двары дома, і ён двойчы цярпеў ад дробных злодзеяў, якія здымалі то ліхтары, то білі шкло, каб скрасьці магнітолу. Алег лічыць, што найперш трэба больш увагі надаваць дварам, дзе стаяць аўтамабілі.

(Пашкевіч: ) "Лепш зрабілі б інакш. Асьвятлілі б двары, каб хуліганы баяліся лазіць, ды часьцей праводзілі рэйды па дварах", — лічыць Алег.

Ён ведае выпадак, калі падобны рэйд праводзіў участковы з патрульнымі міліцыянтамі, і яны схапілі злодзея, які залез у машыну.

У гарадзкой міліцыі, аднак, перакананыя, што апэрацыя супраць угоншчыкаў будзе плённай. Паводле супрацоўніцы прэсавай службы гарадзкой міліцыі Анжэлы Гурыновіч, звычайна ў Менску штодня крадуць адну-дзьве машыны. У першы дзень апэрацыі было два ўгоны, і яны завершыліся няўдала для ўгоншчыкаў.

А вось учора ўгонаў не было — магчыма, злодзеі проста вырашылі перачакаць, і праз тыдзень, калі скончыцца рэйд, аўтаўладальнікам зноў давядзецца спадзявацца больш на шчасьлівы лёс ды тое, што праз сон будзе чуваць сыгнал сырэны.

Алег Грузьдзіловіч, Менск
-50%
-22%
-12%
-20%
-10%
-20%
-50%
-10%
0068422