Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Адмысловая камісія Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы на чале з дэпутатам расейскай Дзярждумы Сяргеем Кавалёвым, якая займаецца пытаньнем палітычных зьнікненьняў у Беларусі, ужо накіравала адпаведныя запыты на адрас беларускіх уладаў. Пра гэта нашаму менскаму карэспандэнту паведаміў па тэлефоне з Масквы кіраўнік камісіі Сяргей Кавалёў

Сяргей Кавалёў распавёў, што камісія, у якую ўваходзяць 10 дэпутатаў з розных краінаў Эўропы, хаця і разумее спэцыфіку сытуацыі ў Беларусі, пачынае сваю дзейнасьць традыцыйна — са звароту да ўладных структураў краіны.

(Кавалёў: ) "Увогуле, запыты да афіцыйных уладаў Беларусі, сустрэчы з афіцыйнымі ўладамі і ня толькі зь імі, зразумела, будуць адным зь істотных мэтадаў нашай працы. Верагоднасьць таго, што мы знойдзем каго-небудзь са зьніклых, невялікая. Але ж існуе вялікая верагоднасьць таго, што мы будзем добра ведаць, што ж робіцца, каб іх знайсьці. І магчыма нават націскаць, каб усё тое, што адбываецца, рабілася энэргічна і эфэктыўна".

Зноў жа згодна з традыцыямі Парлямэнцкай Асамблеі, афіцыйныя запыты камісіі накіраваныя на адрас Нацыянальнага сходу Беларусі, хаця, як падкрэсьліў старшыня камісіі, далей яны павінныя трапіць у сьледчыя, праваахоўчыя ды іншыя адмысловыя службы краіны.

Паводле спадара Кавалёва, наступнае паседжаньне камісіі адбудзецца 27 лістапада ў Парыжы.

(Кавалёў: ) "Яно прымеркаванае да паседжаньня Камітэту юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека, таму што большасьць сяброў камісіі менавіта з гэтага камітэту. Пасьля яго мы зьбярэмся і будзем, мабыць, на той час мець нейкія адказы. Робяцца яшчэ спробы адшукаць нейкіх важных сьведкаў. Я ня ведаю, наколькі яны будуць пасьпяховымі, але надзеі ёсьць".

Рэпутацыя вядомага расейскага праваабаронцы Сяргея Кавалёва надзвычай высокая. А як ставяцца да гэтай справы іншыя сябры адмысловай камісіі, ці можна спадзявацца, што яны будуць праяўляць актыўнасьць? Вось што адказвае на гэта пытаньне дэпутат Кавалёў:

(Кавалёў: ) "Так, вядома. Адзін зь сяброў камісіі літовец Станкевіч быў дакладчыкам у справах Беларусі. Намесьнік старшыні камісіі спадар Макнамара з Англіі — вельмі кваліфікаваны юрыст і ўвогуле актыўная асоба. Я вельмі добра ведаю спадара Ліпэльта зь Нямеччыны. Ён вельмі добра разумее сытуацыю ў Беларусі, і зноў жа чалавек добрасумленны і настойлівы".

Я спытаўся ў спадара Кавалёва, калі ён мае намер наведаць Беларусь.

(Кавалёў: ) "Я думаю, што ў адносна блізкі час мы зможам убачыцца ў Менску. Патрэбна ж прыехаць. Нельга ж займацца гэтым пытаньнем, без прыезду ў Беларусь".

Дарэчы, у пятніцу, 18 кастрычніка, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук у Маскве перадаў Сяргею Кавалёву вялікую колькасьць розных дакумэнтаў, якія тычацца палітычных зьніклых у Беларусі.

Уладзімер Глод, Менск