1. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  2. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  3. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  4. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  5. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  6. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  7. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  8. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  9. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  10. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  11. «Дело о госперевороте», анонс принципиального решения и дочка Тимы Белорусских — все за выходные
  12. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  13. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  14. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  15. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  16. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  17. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  18. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  19. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  20. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  21. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  22. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  23. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  24. 12 топ-клубов Европы официально объявили о создании Суперлиги. УЕФА обещает жесткие санкции
  25. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  26. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  27. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  28. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  29. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  30. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей


Але беларускія грамадзяне яшчэ не атрымлівалі славацкіх візаў у новым годзе, бо амбасада гэтай краіны пачне працаваць толькі 3 студзеня.

З новага году для ўезду ў Славаччыну грамадзянам Беларусі патрэбная віза. Але ўвесь студзень будуць дзейнічаць пераходныя правілы. Тыя, хто прыехаў у Славаччыну яшчэ ў сьнежні, змогуць выехаць адтуль бязь візаў – калі яны былі на славацкай тэрыторыі менш за 30 сутак. А калі больш, ды мусяць атрымаць выязную візу.

Калі беларускія грамадзяне вяртаюцца з Заходняе Эўропы праз Славаччыну, ад іх будуць патрабаваць транзытную славацкую візу, выдадзеную консульскімі ўстановамі. Аднак да 31 студзеня транзытную візу тэарэтычна можна будзе атрымаць на славацкіх межах з Аўстрыяй ды Польшчай, але, як сфармулявала гэта міністэрства замежных справаў Славаччыны, "толькі ў выключных выпадках (зьнешнепалітычны інтарэс)".

Што да звычайных выпадкаў, дык аднаразовая віза -- і ўязная, і транзытная – каштуе для беларускіх грамадзянаў 27 даляраў.

Двухразовая транзытная віза (туды-назад) крыху даражэйшая – 35 даляраў. Шматразовая віза на тэрмін да трох месяцаў каштуе 57 даляраў, на паўгода – 78 даляраў. Новыя тарыфы факсам з Братыславы ў славацкай амбасадзе атрымалі толькі сёньня, але консул Міхал Ланік асабліва падкрэсьлівае, што гэта новыя тарыфы ня толькі для беларусаў.

(Ланік: ) «Яны мяняюцца для ўсіх замежных грамадзянаў, якія просяць славацкую візу ва ўсім сьвеце».

Славацкі консул дадаў, што дакумэнты ад беларускіх грамадзянаў будуць прымацца толькі тры разы на тыдзень. Калі будуць вялікія чэргі, тады колькасьць прыёмных дзён павялічыцца, але пакуль гэтага хапае, лічыць Міхал Ланік.

(Ланік: ) «Стараемся рабіць, што можам. Зараз тэрмін – пяць працоўных дзён».

Дарэчы, консульскі аддзел, як і ўся амбасада Славаччыны ў Беларусі, месьціцца цяпер не ў гатэлі "Арбіта", а на вуліцы Валадарскага, 6, каля знакамітай турмы, у былых памяшканьнях кансуляту Ўкраіны.

Нагадаю, што чэская віза нядаўна патаньнела ды абыходзіцца беларусам у 10 даляраў. Ці плянуе Братыслава паменшыць кошт сваіх 27-даляровых візаў у будучыні? Вось што сказаў на гэты конт спадар Ланік:

(Ланік: ) «У будучым, напэўна, нейкая зьніжэньне плянуецца, але гэта залежыць ад наступных перамоваў паміж МЗС Славаччыны і Беларусі».

Як паведаміла афіцыйная славацкая агенцыя навінаў ТАСР, аднаразовыя беларускія візы для славакаў каштуюць 20 даляраў, а шматразовыя – 60 даляраў.

Усьлед за Чэхіяй ды Славаччынай візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі плянуюць увесьці зь 1 траўня – Вугоршчына, а ў другой палове 2001 году – Польшча.

Юры Сьвірко, Менск
-35%
-23%
-10%
-49%
-21%
-20%
-11%
-50%
-50%
-20%
-20%
0073023