Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Сёньня раніцай на Магілёўскім аўтарынку прадпрымальнікі выйшлі на акцыю пратэсту.

Гандляры аўтамабільнымі запчасткамі страцілі месца працы, таму што распараджэньнем адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Магілёва рынак зачынены на нявызначаны тэрмін. Пазьней высьветлілася, што за суткі адбыўся перадзел уласнасьці і ў Магілёўскага аўтарынку зьявіўся новы гаспадар.

На Магілёўскім аўтарынку, які належаў да сёньняшняга дня акцыйнай суполцы "Аўтамотасэрвіс і гандаль-1", працуе каля 400 прадпрымальнікаў і гандляроў. Сёньня яны не змаглі выйсьці на свае працоўныя месцы, за гэтым пільна сачылі міліцыянты.

Пра закрыцьцё рынку людзі даведаліся зь невялікай абвесткі. Натоўп не разыходзіўся, патрабаваў тлумачэньняў ад прадстаўнікоў улады.

Высьветлілася, што год таму пракуратура выдала прадпісаньне кіраўніцтву аўтарынку, якое датычылася добраўпарадкаваньня тэрыторыі. Цяпер адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Магілёва сваім распараджэньнем зачыніла рынак, таму што прадпісаньне не было выкананае поўнасьцю.

Прадпрымальнікі назвалі гэта фармальнай прычынай. Старшыня рады прадпрымальнікаў аўтарынку Войцах Навіцкі выказаў свой пункт гледжаньня.

(Навіцкі: ) "Проста наш рынак – гэта смачны кавалак. Ідзе добрая арэндная плата. Напэўна, нехта хоча гэты рынак забраць. Мы так мяркуем, што хутчэй за ўсё менавіта ў гэтым прычына".

Празь некалькі гадзінаў падазрэньні прадпрымальнікаў пацьвердзіліся.

Яшчэ ўчора, 15 кастрычніка суполцы "Аўтамотасэрвіс і гандаль-1" прапаноўвалася ліквідаваць недахопы ў добраўпарадкаваньні рынку. А сёньня, 16 кастрычніка, на рынак прыйшлі новыя гаспадары.

Магілёўскі гарвыканкам прыняў рашэньне забраць у акцыйнай суполкі і прыватнага прадпрымальніка зямельныя ўчасткі, на якіх цяпер разьмешчаныя аўтарынак і стаянка. Там будзе праектавацца і будавацца новы рынак для продажу аўтамабільных запчастак.

Якая арганізацыя будзе ў далейшым карыстацца адабраным зямельным участкам – вызначае "вэртыкаль" Кастрычніцкага раёну Магілёва.

Гандляры ад такога імклівага разьвіцьця падзеяў знаходзяцца ў разгубленасьці. Ад імя новых гаспадароў іх запэўнілі, што да канца месяца яны могуць працаваць на сваіх месцах. Аднак сёньня прагучалі заклікі не выходзіць на працу, каб не падтрымаць незаконны, на думку прадпрымальнікаў, перадзел уласнасьці.

Марыя Усьціновіч, Магілёў