Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


З пачатку кастрычніка ў Гродне распачаўся збор подпісаў за дэмантаж помніка Леніну на аднайменным пляцы. Ініцыятарамі акцыі выступілі мясцовыя філіі БСДГ і Фонду імя Льва Сапегі.

На іх думку, гэта неабходна зрабіць у сувязі "з гістарычнымі юбілейнымі падзеямі дзяржаўнай важнасці, якія будуць святкавацца беларускай грамадскасцю ў 2003 годзе, – 140-мі ўгодкамі нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года і 85-мі ўгодкамі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Заяўнікі прапануюць гарадскім уладам Гродна перайменаваць цэнтральную плошчу, якая носіць імя Леніна, на "Пляц Волі" альбо на "Пляц Незалежнасці" і дэмантаваць помнік Леніну. Замест помніка Леніну яны лічаць неабходным усталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму, кіраўніку паўстання 1863 года.

Аддзелу культуры Гродзенскага гарвыканкама прапануецца распрацаваць на 2003 год праграму мерапрыемстваў у сувязі з памятнымі датамі, сярод якіх 140-ыя ўгодкі паўстання 1863 года, 85-ыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 170-ыя ўгодкі з дня нараджэння Віктара Каліноўскага і 165-ыя ўгодкі з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага ды інш.

Паводле "Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны".

BARCNEWS