Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў парлямэнтароў, што спробы пашырыць функцыі заканадаўчага органу нічым добрым для парлямэнту ня скончацца. Пашырэньне функцыяў парлямэнту - сталае патрабаваньне ўсіх эўрапейскіх арганізацыяў. На нарадзе 9 кастрычніка, якую кіраўнік краіны склікаў напярэдадні прыняцьця палатай законапраекта "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь", Лукашэнка матываваў сваё нежаданьне даваць нацыянальнаму сходу больш паўнамоцтваў тым, што "нельга ні на крок адступаць ад Канстытуцыі".

Аляксандар Лукашэнка заклікаў парлямэнтароў у сваёй дзейнасьці дакладна выконваць Асноўны Закон, адхіленьне ад якога можа выклікаць ланцуговую рэакцыю падзелу ўлады ў краіне. У Канстытуцыі Беларусі вызначанае месца кожнай галіны й інстытута ўлады, пачынаючы ад прэзыдэнта й сканчаючы мясцовым узроўнем.

Беларускі лідэр адзначыў, што ня пойдзе на парушэньне прынцыпу падзелу ўладаў і ні на якія хітрыкі, зьвязаныя з гэтым. Нельга разбалянсаваць галіны ўлады, каб не дапусьціць дэстабілізацыі сытуацыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што "трэба цаніць і берагчы такі набытак, як стабільнасьць у Беларусі". Пры гэтым Лукашэнка засьцярог ад таго, каб замаху любой з галінаў улады на поле дзейнасьці іншай.

У зьвязку з пытаньнем пашырэньня парлямэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што Беларусь - прэзыдэнцкая рэспубліка, у якой прэзыдэнт - кіраўнік дзяржавы, надзелены ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй шырокімі паўнамоцтвамі. Раней Аляксандар Лукашэнка не саромеўся заяўляць пра прэзыдэнцкі слуп, зь якога растуць усе іншыя галіны ўлады. Парлямэнт не павінен і ня можа займацца збалянсаваньнем прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, бо гэта супярэчыць Канстытуцыі. "Калі камусьці пашыраць паўнамоцтвы, то ад кагосьці іх трэба забіраць". Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што нельга чытаць Канстытуцыю як каму захочацца. Калі кожная галіна ўлады пачне трактаваць гэты дакумэнт на сваю карысьць, то можа пачацца развал. "Асноўны Закон нельга пэрсаніфікаваць", - адзначыў Лукашэнка.

Падсумоўваючы вынікі нарады, кіраўнік дзяржавы зьвярнуўся да "парлямэнтароў" з просьбай: пры ўнясеньні якіх-небудзь паправак у законапраект сыходзіць з прынцыпу мэтазгоднасьці, сур'ёзнай матывацыі й кіравацца тым, што законы прымаюцца не пад асобы, а назаўсёды.

Пасьля прэзыдэнцкага рэфэрэндуму 1996 году Вярхоўны Савет Беларусі быў разагнаны й на яго месцы быў утвораны двухпалатны Нацыянальны сход.

Эўрапейскія арганізацыі неаднаразова заклікалі афіцыйны Менск пашырыць функцыі парлямэнту, каб гэты орган пачаў выконваць функцыі сапраўднага парлямэнту.

Радыё Рацыя