Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У прэамбуле самой праграмы з жалем канстатуецца, што "назіраецца тэндэнцыя да павелічэння карупцыйных правапарушэнняў... Зробленыя крымінальна-прававыя, адміністратыўныя і прафілактычныя захады застаюцца малаэфектыўнымі".

Далей ідзе статыстыка. У 2001 годзе ў краіне выяўлена 4.106 злачынстваў, зьвязаных з карупцыяй, у тым ліку - 971 выпадак хабарніцтва, 119 - злоўжываньне ўлады, 2031 - крадзяжы пасродкам злоўжываньня службовых паўнамоцтваў. "Найбольш распаўсюджаныя гэтыя нэгатыўныя праявы ў сфэрах сацыяльнай абароны, адукацыі й аховы здароўя, у кантрольна-дазваляльнай сыстэме, праваахоўных і падаткавых органах, арганізацыях прамысловага й аграпрамысловага комплексаў" - канстатуе Ўказ.

Да самых карумпаваных сфэр прэзыдэнт адносіць норматворчую дзейнасьць, службу ў дзяржапараце й мясцовае самакіраваньне, судовую й правахоўную дзейнасьць, ліцэнзаваньне, экспэртызу й сэртыфікацыю паслугаў, прадпрымальніцтва, прыватызацыю, банкаўскую справу, бюджэтны працэс, крэдытаваньне, дзяржзаказы й закупкі, аказаньне гуманітарнай дапамогі.

Ува Ўказе падаецца таксама пералік захадаў для перадухіленьня такога ліха, як карупцыя: рэглямэнтацыя дзейнасьці служачых дзяржапарату, увядзеньне адміністратыўнай адказнасьці за кампрамэтацыю органаў дзяржулады, карысны пратэкцыянізм і г.д, удасканаленьне арганізацыі службы ў дзяржапараце, разьвіцьцё эфэктыўнай сыстэмы грамадзкага кантролю за дзейнасьцю дзяржапарату, фармаваньне антыкарупцыйнай грамадзкай сьвядомасьці, асьвятленьне ў сродках масавай інфармацыі хады рэалізацыі антыкарупцыйнай праграмы.

Выкананьне праграмы Аляксандар Лукашэнка ўсклаў на Савет Міністраў, Пракуратуру, Камітэт дзяржкантролю, Вярхоўны Суд, Нацыянальны цэнтар законапраектнай дзейнасьці пры прэзыдэнце.

Гучныя крымінальныя справы, зьвязаныя з карупцыяй, час ад часу ўсплываюць і атрымліваюць рэзананс у СМІ. Некаторыя зь іх даводзяцца да суду. Так, летась Маскоўскі суд Менску вынес даволі суровы прысуд былому намесьніку кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну сталіцы спадару Сумараву за хабарніцтва - 4 гады пазбаўленьня волі. Спадар Сумараў, выкарыстоўваючы службовае становішча, за падарункі й прыстойныя сумы ў канвэртах, разьмяркоўваў месцы пад гандлёвыя кропкі на Прывакзальнай плошчы.

З афіцыйнай вэрсіі, за хабарніцтва да 8 гадоў пазбаўленьня волі былі засуджаныя рэктар Гомельскага мэдычнага інстытуту Юры Бандажэўскі й прарэктар Уладзімер Раўкоў. А вось справу дырэктаркі Беларускага дзяржаўнага цырку Тацяны Бандарчук, узятай з палічнымі пры атрыманьні хабару больш за 4 тысячы даляраў ЗША, папросту "замялі". Спадарыня Бандарчук, праўда, пару тыдняў адседзела ў сьледчым ізалятары, але была выпушчаная. А справу закрылі - зь незразумелых зусім прычынаў. Кажуць, у дырэктаркі Дзяржцырку былі вельмі высокія апекуны.

Цяпер Пракуратура краіны расьсьледуе шэраг гучных справаў па хабарніцтве ў сьпіртовым бізнэсе. І самыя гучныя імёны - бацька й сын Казекі. Казека-старэйшы, Віктар Рыгоравіч, ачольваў канцэрн Белдзяржхарчпрам, а ягоны сын Андрэй быў начальнікам аддзелу збыту заводу "Крышталь". Казеку-малодшаму інкрымінуецца хабарніцтва - 170 мільёнаў рублёў.

А вось і самы сьвежы прыклад. Літаральна ўчора ў Менску пры атрыманьні хабару быў затрыманы начальнік упраўленьня рэвізіяў Галоўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Юры Рак. Сума хабару па беларускіх масштабах даволі ўнушальная - 6 тысяч даляраў ЗША. Ці дойдуць да суду гэтыя справы, пакажа час.

Радыё Рацыя