Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Да двох гадоў зьняволеньня пагражае адвакату Ігару Аксёнчыку, які зьвінаваціў цяперашняга Генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана за прыналежнасьць да выкраданьня Зьмітра Завадзкага. Працэс над адвакатам распачаўся ў аўторак у Ленінскім судзе Менску.

На заявы Ігара Аксёнчыка першым адрэагаваў сам Віктар Шэйман. Ён зьвярнуўся у суд з просьбай завесьці супраць Аксёнчыка крымінальную справу паводле факту паклёпу (арт.188 КК РБ). "Я па-ранейшаму лічу, што цяперашні Генэральны пракурор Шэйман павінен быць дапытаны ў якасьці асноўнага падазраванага ў справе зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага" - заявіў Ігар Аксёнчык. Ён таксама мяркуе, што памянёныя сьцьверджаньні ня ёсьць абразай ці паклёпам, бо вынікаюць з матэрыялаў справы.

Сам Генэральны пракурор на працэс не зьявіўся. Ягоны прадстаўнік сп.Стук ад размоваў з прэсай адмовіўся. Ігар Аксёнчык прадстаўляў інтарэсы сям'і Завадзкага на гучным судовым працэсе ў справе банды Ігнатовіча. Чацьвёра былых супрацоўнікаў беларускіх спэцслужбаў у сакавіу 2002 году былі засуджаныя на розныя тэрміны зьняволеньня па вінавачаньні за выкраданьне апэратара. Аднак сваёй віны на працэсе яны не прызналі.

Ігар Аксёнчык і тады і цяпер настойвае на тым, што ў справе павінен быць дапытаны Віктар Шэйман, які ў час зьнікненьня Завадзкага быў шэфам Рады Бясьпекі Беларусі. Замест гэтага Шэйман заняў месца Генпракурора.

У сакавіку сёлета Ігар Аксёнчык быў пазбаўлены ліцэнзіі адваката Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Апэратар ОРТ Завадзкі быў выкрадзены ў раёне аэрапорту "Менск-2" 7 ліпеня 2000 году. Ягонае цела дагэтуль ня знойдзена. Апазыцыя й сваякі зьніклага настойваюць на тым, што да выкраданьня журналіста непасрэднае дачыненьне маюць уладныя структуры.

Радыё Рацыя