Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Пра гэта паведаміў Радыё Рацыя прэсавы сакратар Рэспубліканскай пракуратуры Аляксей Таранаў.

Былы генэральны дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў быў затрыманы ў цягніку Менск-Масква 6 студзеня. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗО на вуліцы Валадарскага, а затым перавялі ў Жодзінскі СІЗО, які "славіцца" надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня. Пракуратура краіны кожныя 3 месяцы падаўжае тэрміны сьледзтва па справе. Дарэчы, чарговы тэрмін скончыўся 7 кастрычніка.

Распавядае прэсавы сакратар Пракуратуры краіны Аляксей Таранаў.

А.Т.: - Да, продлён срок содержания под стражей до конца этого года.

RR: - А сколько времени Прокуратура может расследовать такие дела?

А.Т.: - Такого плана дела... А вы имеете в виду содержание под стражей? Потому что такие дела, связанные с хищением, могут расследовать и подольше. Содержат под стражей до полутора лет. По закону, по действующим нормам Уголовно-процессуального кодекса.

RR: - Скажите, это такое запутанное дело, что 9 месяцев никакого движения?

А.Т.: - Почему никакого движения? Движение есть. Когда передадим в суд, мы скажем, по каким статьям он обвиняется. Не один же эпизод там расследуется.

RR: - А про изменение меры пресечения никакой речи не может быть?

А.Т.: - Это будет решать следователь. Пока речи об изменении меры пресечения не идёт, раз мы продлили содержание под стражей.

Па-ранейшаму Лявонаву інкрымінуецца злоўжываньне ўлады альбо службовага становішча, учыненьне страты прадпрыемству асабліва буйнога памеру, службовая халатнасьць, атрыманьне хабару асабліва буйных памераў за спрыяньне камэрцыйнай фірме пры заключэньні заведама невыгоднага кантракту з заводам - карацей, поўны букет цяжкіх эканамічных злачынстваў. Выглядае гэта, самае малое, дзіўна. Бо за 6 гадоў кіраўніцтва Лявонава ў МТЗ інвэставана каля 230 млн даляраў, створана новае сямейства трактараў магутнасьці ад 6 да 30 конскіх сілаў, новае пакаленьне машын для лесу, для працы ў камунальнай гаспадарцы, будаўніцтве. Цяпер былы кіраўнік - на нарах.

Нагадаем, што месяц таму сьледчая група Пракуратуры Рэспублікі Беларусь скончыла сьледзтва ў дачыненьні былога кіраўніка Беларускай чыгункі Віктара Рахманько. Да яго выставілі зьвінавачаньне за зьдзяйсьненьне 15 злачынстваў, у тым ліку за крадзёж буйных і асабліва буйных памераў пасродкам злоўжываньня службовага становішча, атрыманьне хабару, незаконнае паляваньне ды іншае.

Па крымінальнай справе прыцягнутыя да адказнасьці яшчэ 5 суўдзельнікаў злачынстваў (усе - працаўнікі Беларускае чыгункі). 16 верасьня крымінальная справа накіраваная ў Вярхоўны Суд Беларусі. Меру стрыманьня Віктару Рахманько пакінулі ранейшую - хатні арышт. Але пакуль не вызначаная дакладная дата разгляду Вярхоўным Судом справы былых кіраўнікоў Беларускай чыгункі.

Яшчэ адна гучная справа - былога дырэктара вытворчага аб'яднаньня "Атлант" Леаніда Калугіна - па-ранейшаму на стадыі папярэдняга расьсьледаваньня. Прызначаныя эканамічныя экспэртызы, якія цягнуцца ўжо амаль паўгода. Тэрміны сьледзтва па справе Пракуратура краіны ўвесь час падаўжае.

Радыё Рацыя