Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Год таму амбасадар Нямеччыны ў Менску доктар Гельмут Фрык зьмяніў свайго папярэдніка Горста Вінкельмана. Доктар Гельмут Фрык — прызнаны адмысловец у галіне ўсходнеэўрапейскай палітыкі. Маючы досьвед дыпляматычнай працы ў Румыніі, Польшчы, а цяпер у Беларусі, спадар Фрык перакананы, што немцы маюць душэўнае падабенства з усходнеэўрапейскімі народамі і пераезд нямецкай сталіцы на ўсход ёсьць у гэтым сэнсе нечым сымбалічным.

Гаворачы пра Беларусь, нямецкі дыплямат падкрэсьлівае, што менавіта Бэрлін ёсьць галоўным заходнім партнэрам Менску. Што да нядаўняга паведамленьня ў беларускай прэсе адносна лідэрства ў гэтым пытаньні Вялікабрытаніі, то падобная інфармацыя адразу ж была спраўджаная немцамі ў брытанскай амбасадзе, і сам брытанскі пасол паведаміў нямецкаму, што паведамленьне недакладнае.

Нашая размова са спадаром амбасадарам Фрыкам тычыцца пытаньняў далейшага разьвіцьця беларуска-нямецкіх дачыненьняў, Беларусі як часткі Эўропы, а таксама тых крытычных пазыцыяў, якія Нямеччына як сябар Эўразьвязу мусіць апошнім часам даводзіць да беларускага кіраўніцтва.

(Фрык: ) "Калі гаварыць пра Беларусь, то без усялякай залішняй сьціпласьці мы разглядаем сябе як галоўнага партнэра Беларусі на Захадзе. Усе нашыя беларускія партнэры гэта пастаянна пацьвярджаюць, і мы хочам яшчэ пашырыць і інтэнсыфікаваць тыя магчымасьці, якія ўжо сёньня існуюць паміж нашымі краінамі".

У гэтым зьвязку я хацеў бы зьвярнуць вашую ўвагу на адно мерапрыемства, якое адбудзецца з 28 лістапада па 1 сьнежня ў Менску. Ужо шосты раз тут будзе праходзіць гэтак званы Менскі форум — вялікі сымпозіюм, у часе якога мы хочам падвесьці вынікі 10-гадовых дыпляматычных дачыненьняў паміж нашымі краінамі. Я на самой справе лічу, што паміж нашымі краінамі ёсьць вялікія шанцы, якія трэба скарыстоўваць.

(Карэспандэнтка: ) "Апошнім часам, на жаль, у Менскім форуме брала ўдзел пераважна апазыцыя. Што да прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, то яны летась нават не прысутнічалі на імпрэзе".

(Фрык: ) "Сёлета ў Менскім форуме прадстаўнікі афіцыйнага Менску будуць удзельнічаць. Мы канцэптуальна рыхтавалі гэтае мерапрыемства.

Беларусь — вельмі важная краіна ў Эўропе, якая, аднак, на цяперашні момант, улічваючы яе вялікі патэнцыял, недастаткова вядомая на Захадзе. Беларусь прынамсі геаграфічна зьяўляецца мостам паміж захадам і ўсходам Эўропы і, магчыма, аднойчы палітычна і стане такой. І калі пашырэньне ЭЗ будзе завершанае з уваходжаньнем туды Польшчы і краінаў Балтыі, то на той момант значэньне Беларусі яшчэ больш павялічыцца..."

(Карэспандэнтка: ) "Вядома, што на сёньняшні момант існуюць вялікія разыходжаньні паміж Менскам і Эўразьвязам. Гэта датычыць пытаньняў правоў чалавека, перасьледу апазыцыі, СМІ, лёсу КНГ АБСЭ, акрэдытацыі амбасадара Гайкена і гэтак далей. Як часта нямецкім дыпляматам даводзіцца абмяркоўваць гэтыя моманты з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску?"

(Фрык: ) "Канечне, як амбасадар ФРН у Беларусі, у часе шматлікіх нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі МЗС і іншых афіцыйных структураў я выкладаю свае пазыцыі.А што да афіцыйных кантактаў, то тут мы дзейнічаем як прадстаўнікі Эўразьвязу. У гэтым кантэксьце мы выкладаем адрозьненьні нашых пазыцыяў ад пазыцыяў афіцыйнага Менску.

Каб было больш ясна, афіцыйныя кантакты ідуць як правіла праз ЭЗ, аднак у рамках маёй двухбаковай дзейнасьці і маіх нефармальных кантактаў я прадстаўляю адзіную пазыцыю — таму што мы, немцы, як і іншыя эўрапейцы, лічым, што яна правільная. Што да АБСЭ, то мы імкнемся зрушыць працэс перакананьня беларускага кіраўніцтва. Калі я кажу пра АБСЭ, я маю на ўвазе ня столькі арганізацыю як такую, колькі тыя каштоўнасьці, якія прадстаўленыя гэтай структурай...

Адыход ад гэтых прынцыпаў стварае глебу для канфліктаў паміж ЭЗ і любой дзяржавай, якая пойдзе на такую палітыку.

Спадзяюся, што ўсе пытаньні, якія зьвязаныя з будучыняй КНГ у Менску, будуць вырашаныя найбліжэйшым часам. Перамовы вядуцца. Нямеччына прапанавала выбітнага кандыдата Гайкена на пасаду кіраўніка місіі, і мы ведаем, што Гайкен вельмі цэніцца і беларускім кіраўніцтвам".

Алена Панкратава, Менск