1. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  2. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел, как лучше, а вышло, что виноват»
  3. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  4. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  5. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  6. «Шли из детской поликлиники во взрослую». Как школьник и пенсионерка оказались в РУВД 25 марта
  7. Глава Минздрава о третьей волне коронавируса в Беларуси: заболевших меньше, но тяжелых случаев больше
  8. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  9. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  10. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  11. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  12. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  13. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудится на субботнике
  14. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  15. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  16. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  17. Приговор Тиме Белорусских, реакция на заявления Лукашенко и рассказ жены осужденного — все за вчера
  18. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  19. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  20. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  21. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  22. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  23. В стране — большой субботник. Куда пойдут деньги, что с коронавирусом и куда в Минске идти за лопатами
  24. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  25. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  26. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  27. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  28. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  29. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  30. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно


Журналістцы менскай FM-радыёстанцыі "Юністар" Яне Каменскай прапанавалі звольніцца па ўласным жаданьні за агучаную ў эфіры інфармацыю, што не спадабалася адміністрацыі прэзыдэнта. На думку самой журналісткі, гэта ёсьць прыкладам таго, наколькі свабоднымі зьяўляюцца сёньня ў Беларусі журналісты.

Падставай для звальненьня стала ўласная інфармацыя радыёстанцыі наконт аб’яднаўчага зьезду двух моладзевых саюзаў Беларусі. Карэспандэнта "Юністара", як і ўсіх астатніх недзяржаўных СМІ, не пусьцілі ў канцэртную залю "Менск", дзе праходзіў зьезд. Атрыманая раней акрэдытацыя была без папярэджаньня скасаваная за дзень да зьезду — на той падставе, што там чакалі прыезду Аляксандра Лукашэнкі. Такім чынам, радыёстанцыя, якая мусіць прапагандаваць моладзевую палітыку, засталася без інфармацыі.

Радыё "Юністар" — сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства. Заснавальнікам зь беларускага боку выступае Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, і ўся ідэалёгія станцыі найперш скіраваная на студэнтаў і вучняў. Прытым, дзяржаве належыць кантрольны пакет акцыяў радыё, і таму тэрмін "недзяржаўнае" наўрад ці можна аднесьці да "Юністара". Гэта і агучыла ў выпуску навінаў Яна Каменская.

(Каменская: ) "Паколькі наш карэспандэнт апынуўся ў чорным сьпісе не дапушчаных журналістаў, трэба думаць, што ў адміністрацыі прэзыдэнта альбо ня ведалі, што мы якраз зьяўляемся дзяржаўным радыё на 51%, альбо там ужо склалася пэўнае нэгатыўнае меркаваньне наконт нашай iнфармацыйнай палiтыкi. Бо раней мы ўжо давалi куды больш вострыя палiтычныя навiны i, хутчэй за ўсё, гэта i сталася апошняй кропляй у келiху ўладнага трываньня. Бо цяпер на радыё ўведзеная жорсткая цэнзура".

Ужо праз 10 хвiлiн пасьля эфiру iнфармацыя пра скандал на зьезьде Беларускага рэспублiканскага саюзу моладзi зьявiлася на сайце "Хартыi-97", прычым са спасылкай на "Юнiстар". А праз чатыры дні пасьля зьезду міністар інфармацыі Беларусі Падгайны запрасіў да сябе галоўных рэдактараў усіх недзяржаўных радыёстанцыяў, каб паразмаўляць пра вяшчаньне кожнай зь іх. Там і было заяўлена, што інфармацыя, акая гучала на "Юністары", не адпавядае рэчаіснасьці.

(Каменская: ) "Я нават скажу больш. Як было мне потым заяўлена, яна ўвогуле iлжывая. Але я ня першы дзень працую. Па-першае, iнфармацыя была зь першых вуснаў, i па-другое, калi ў СМI зьяўляецца iнфармацыя, якая сапраўды не адпавядае рэчаiснасьцi, любы журналiст ведае, што зацiкаўлены бок умомант рэагуе патрабаваньнем яе абвергнуць. Але нi ад аргкамiтэту зьезду, нi ад адмінiстрацыi прэзыдэнта такiх патрабаваньняў не было. I натуральна, што нiякага абвяржэньня не гучала i на нашым радыё".

Гісторыя зацягнулася амаль на месяц з тае прычыны, што з 11 верасьня журналістка была ў адпачынку.

(Каменская: ) "А як выйшла зараз, на гэтым тыднi, даведалася, што мяне няма ў працоўным графiку, то бок я цалкам пазбаўленая магчымасьцi працаваць. I генэральная дырэктарка нашага радыё спадарыня Iсачкіна паведаміла мне, што я безадказная асоба, падставiла пад сур’ёзныя непрыемнасьцi ня толькi радыёстанцыю, але i ўвогуле БДУ. I яна ня бачыць для мяне iншага выйсьця, як напiсаць заяву па ўласным жаданьнi".

Гэта першы выпадак звальненьня журналіста FM-эфіру па палітычных матывах пасьля закрыцьця Радыё-101,2. Усе FM-радыёстанцыі Беларусі, баючыся за ўласную будычыню, даволі сьціпла асьвятляюць дзейнасьць недзяржаўных арганізацыяў і апазыцыі. Некаторыя ўвогуле пазьбягаюць палітычнай інфармацыі, нават зь дзяржаўных крыніцаў. Бо прапагандуючы палітыку Лукашэнкі, можна застацца без рэклямадаўцаў, а распавядаючы пра апазыцыю — безь ліцэнзіі на вяшчаньне.

Іван Бялоўскі, Менск
-50%
-20%
-15%
-15%
-20%
-20%
-70%
-20%
-50%
-5%
-15%
0073023