Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Савет Рэспублікі большасьцю галасоў у сераду ўхваліў Закон "Аб свабодзе веравызнаньняў", які замацоўвае "вызначальную" ролю праваслаў'я ў Беларусі. Супраць Закону прагаласавалі толькі 2 дэпутаты, 46 выказаліся "за" й 4 устрымаліся. Шэраг праваабарончых арганізацыяў ужо назвалі Закон дыскрымінацыйным. А выканаўчы дырэктар Міжнароднай Хэльсынскай Фэдэрацыі Аарон Роўдс параіў называць гэты дакумэнт " законам супраць свабоды веравызнаньняў".

Толькі адна з 64 дэпутатаў Савету Рэспублікі выказалася супраць прапанаванага законапраекту. Рэктар унівэрсытэту культуры Ядзьвіга Грыгаровіч заявіла ў часе абмеркаваньня, што "наша краіна мае даволі кволы канфэсійны мір". "У выпадку, калі гэты Закон будзе прыняты, Беларусь чакаюць міжканфэсійныя хваляваньні" - лічыць спн. Грыгаровіч.

Усе астатнія выступы "сэнатараў" мала адрозьніваліся адзін ад другога. "Мы добра ведаем, якая рэлігія ў нас вядучая - праваслаўе" - сьцьвердзіў у часе свайго выступу сэнатар Папкоўскі. Дэпутаты дэманстравалі ўнікальныя веды ў галіне гісторыі, рэлігіі й міжканфэсійных стасункаў, абвяшчаючы, што Беларусь хрысьцілі ў праваслаўе. Ядзьвізе Грыгаровіч нават выпала даваць даведку, што на момант хрышчэньня Беларусі падзелу хрысьціянства яшчэ не было...

Вынікі галасаваньня можна было спрагназаваць пасьля выступу распрацоўшчыка законапраекту, старшыні Камітэту ў справах рэлігіі й нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў Станіслава Буко. "Закон улічвае традыцыі Беларусі, прадугледжвае абарону ад нэакультаў і дэструктыўных сэктаў" - заявіў Станіслаў Буко.

У 10-дзённы тэрмін Аляксандар Лукашэнка павінен падпісаць, альбо не падпісаць, ухвалены Саветам Рэспублікі дакумэнт. Закон "Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных аб'яднаньнях" фіксуе "вызначальную ролю праваслаўя ў Беларусі" й забараняе грамадзянам краіны зьбірацца разам на маленьні па месцы жыхарства, калі яны не зарэгіструюць рэлігійнае грамады. Грамада ж можа быць зарганізаваная "з ініцыятывы ня менш як 20 грамадзян Беларусі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту".

Паводле Закону, рэлігійныя грамады пазбаўляюцца большасьці правоў (выданьня друкаванай прадукцыі, заснаваньня духоўных місіяў і г.д.) - іх "перадаюць" рэлігійнаму аб'яднаньню, для стварэньня якога неабходныя 10 рэлігійных грамадаў, што існуюць на тэрыторыі Беларусі ня менш за 20 гадоў.

Таксама дакумэнт прадугледжвае, што распаўсюд рэлігійнай літаратуры, друкаванай ды іншай прадукцыі магчымы толькі пасьля экспэртызы дзяржаўнага органу. А сама рэлігійная літаратура можа распаўсюджвацца толькі ў адпаведных месцах. Акрамя іншага, дакумэнт забараняе спраўляць набажэнствы па-за тэрыторыяй бажніц бяз санкцыі ўладаў.

Катэгарычна супраць Закону выступілі пратэстанцкія канфэсіі. "Мы вінаватыя толькі за тое, што ня ходзім у праваслаўную царкву" - заявіла Дзіна Шаўцова, юрыст Саюзу хрысьціян поўнага Эвангельля. Яна прагназуе, што гэтая царква спыніць лягальнае існаваньне ў Беларусі, бо ня мае 20-ці гадовага "стажу". Пратэстанты зьбіраюцца зьвяртацца да Лукашэнкі з просьбай накласьці вэта на Закон.

Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Хэльсынскай фэдэрацыі Аарон Роўдс адмоўна ацаніў новаўхвалены дакумэнт. "Гэты Закон сьмела можна назваць законам супраць свабоды веравызнаньня" - лічыць выканаўчы дырэктар МХФ. Ён таксама азначыў, што Закон пярэчыць абавязацельствам, якія Беларусь узяла на сябе перад АБСЭ.

У Беларусі зарэгістравана 26 канфэсіяў і 2.800 рэлігійных грамадаў. У краіне дзейнічае 1.220 праваслаўных прыходаў, 750 - належных пратэстанцкім канфэсіям, 432 - каталіцкіх парафіяў ды інш. Каля 80% насельніцтва Беларусі называюць сябе праваслаўнымі, 14% - каталікамі, 2% - пратэстантамі. Каля 4% прыпадае на іншыя канфэсіі - юдэяў, мусульман, крышнаітаў, багаяў і г.д.

Радыё Рацыя