1. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей
  2. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  3. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  4. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  5. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  6. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво. Мнение
  7. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  8. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  9. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  10. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  11. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  12. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  13. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  14. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  15. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  16. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  17. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  18. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  19. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  20. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  21. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  22. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  23. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  24. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  25. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  26. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  27. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  28. Посольство США в Беларуси прокомментировало задержание Юрия Зенковича
  29. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  30. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки


З просьбаю накласьці вэта на Закон аб рэлігіі зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі прадстаўнікі 8 канфэсіяў, аб'яднаныя ў грамадзянскую ініцыятыву "За свабоднае веравызнаньне". У адкрытым звароце ініцыятывы, перададзеным у чацьверг у Адміністрацыю прэзыдэнта, гаворыцца: "Гэты закон, на жаль, вяртае краіну да сумнай традыцыі". Вернікі заяўляюць, што шэраг нормаў прынятага закона супярэчыць як беларускай Канстытуцыі, так і міжнародным актам.

Пад зваротам стаяць подпісы падстаўнікоў прагрэсіўных юдэяў, чатырох пратэстанцкіх канфэсіяў, грэка-каталікоў, праваслаўных Беларускай аўтакефальнай царквы й крышнаітаў.

"У законе ўтрымліваецца шэраг нормаў, якія прывядуць да уцісканьня правоў вернікаў", - гэтымі словамі пачынаецца зварот да кіраўніка дзяржавы. У дакумэнце гаворыцца: патрабаваньне закона абавязкова рэгістраваць любую рэлігійную арганізацыю прывядзе да таго, што большасьць вернікаў, якія ня маюць магчымасьці стварыць грамаду, ня здолеюць сумесна спавядаць рэлігію. "А гэтае права гарантаванае кожнаму Канстытуцыяй Беларусі й міжнароднымі актамі, ратыфікаванымі нашай краінай. Гэта ледзь ці не асноўны канфліктны момант", - сьцьвярджаюць аўтары зварота.

Далей яны пералічваюць моманты, якія дыскрымінуюць вернікаў намінацыяў, якіх улады адвольна прылічылі да нетрадыцыйных, - найперш гэта дазваляльны парадак адправы абрадаў. "Цягам сямідзесяці гадоў у нашай краіне было забаронена зьбірацца дома сем'ямі для выкананьня рэлігійных абарадаў. Гэты закон, на жаль, вяртае нашую краіну да гэтай сумнай практыкі".

Вернікі розных канфэсіяў просяць кіраўніка дзяржавы накласьці вэта на закон, які быў ухвалены нацыянальным сходам 2 кастрычніка. У 10-дзённы тэрмін закон павінен падпісаць (альбо не падпісаць) Аляксандар Лукашэнка.

"Нормы гэтага закона справакуюць хвалю эміграцыі зь Беларусі тых, каго ўлады залічылі да нетрадыцыйных канфэсіяў", - заявіла Рацыі прадстаўніца хрысьціянаў поўнага Эвангельля Дзіна Шаўцова.

"Іосіф Сталін уводзіў для вернікаў так званыя "дваццаткі". Новы закон уводзіць тую ж норму й вяртае Беларусь у тыя часы", - лічыць адзін з падпісантаў заявы, прэзыдэнт рэлігійнага аб'яднаньня Грамадаў прагрэсіўнага юдаізму Якаў Басін. Прагрэсіўныя юдэі маюць 16 грамадаў у Беларусі і налічваюць каля 2 тыс. вернікаў. Якаў Басін адзначыў таксама, што закон супярэчыць, напрыклад, юдэйскай традыцыі: цягам стагодзьдзяў найменшая юдэйская грамада мусіла налічваць 10 чалавек і звалася "міньян".

Закон "Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных аб'яднаньнях" фіксуе "вызначальную ролю праваслаўя ў Беларусі" й забараняе грамадзянам краіны зьбірацца разам на маленьні па месцы жыхарства, калі яны не зарэгіструюць рэлігійнае грамады. Грамада ж можа быць зарганізаваная "з ініцыятывы ня менш як 20 грамадзянаў Беларусі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту".

Паводле Закона, рэлігійныя грамады пазбаўляюцца большасьці правоў (выданьня друкаванай прадукцыі, заснаваньня духоўных місіяў і г.д.) - іх "перадаюць" рэлігійнаму аб'яднаньню, для стварэньня якога неабходныя 10 рэлігійных грамадаў, што існуюць на тэрыторыі Беларусі ня менш за 20 гадоў.

Таксама дакумэнт прадугледжвае, што распаўсюд рэлігійнай літаратуры, друкаванай ды іншай прадукцыі магчымы толькі пасьля экспэртызы дзяржаўнага органу. А сама рэлігійная літаратура можа распаўсюджвацца толькі ў адпаведных месцах. Акрамя іншага, дакумэнт забараняе бяз санкцыі ўладаў адпраўляць набажэнствы па-за тэрыторыяй бажніц.

У Беларусі зарэгістравана 26 канфэсіяў і 2.800 рэлігійных грамадаў, у тым ліку 1.220 праваслаўных прыходаў, 750 пратэстанцкіх грамадаў, 432 каталіцкія парафіі ды інш. Каля 80% насельніцтва Беларусі называюць сябе праваслаўнымі, 14% - каталікамі, 2% - пратэстантамі. Каля 4% прыпадае на іншыя канфэсіі - юдэяў, мусульманаў, крышнаітаў, багаяў і г. д.

Радыё Рацыя
-50%
-5%
-10%
-20%
-10%
-20%
-25%
-15%
-15%
0073023