Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Судзьдзі гарадзкога суду Менску разглядалі ўчора скаргу лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. Старшыня Грамадзянскае партыі прасіў задаволіць ягоны пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі, які двойчы публічна абвінаваціў спадара Лябедзьку ў атрыманьні 1.500 даляраў ад заходніх амбасадараў і ад амэрыканцаў на арганізацыю ў Беларусі акцыяў пратэсту апазыцыі.

Анатоль Лябедзька палічыў, што абвінавачваньні Аляксандра Лукашэнкі абражаюць ягоныя гонар і годнасьць ды зьвярнуўся ў суд Фрунзэнскага раёну Менску. Аднак раённы суд разглядаць пазоў адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што словы Аляксандра Лукашэнкі ёсьць усяго толькі "ўласнай думкаю афіцыйнай асобы, выказанай у стылі адкрытае грамадзкае дыскусіі". А падобныя справы, маўляў, у судах не разглядаюцца.

28 сьнежня Лебедзька прасіў судзьдзяў або забавязаць раённы суд прыняць ягоны пазоў, або разглядаць гэтую справу ў гарадзкім судзе. Спадар Лябедзька даводзіл судзьдзям, што Аляксандар Лукашэнка ёсьць ня толькі прэзыдэнтам, але й грамадзянінам і павінен несьці адказнасьць за паклёп, як і любы іншы.

Выступу з боку адказчыка не было, бо прадстаўнікі Аляксандра Лукашэнкі ў суд не зьявіліся. Заслухаўшы аргумэнты Лябедзькі, судзьдзі працяглы час раіліся. Урэшце ў задавальненьні скаргі Анатолю Лябедзьку было адмоўлена, бо, на думку судзьдзяў, словы Аляксандра Лукашэнкі закранаюць пытаньні грамадзка-палітычнага жыцьця, і падобныя справы ў судах не разглядаюцца.
,