Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Савет Менскай гарадзкой арганізацыі аб'яднаньня "За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць" прапанаваў 28 сьнежня беларускім уладам "выдварыць грамадзяніна ЗША, спадара Майкла Козака за межы рэспублікі".

Падставай для прыняцьця падобнага дакумэнту паслужыла скандальнае інтэрв'ю пасла ЗША ў Беларусі Майкла Козака, апублікаванае 16 сьнежня ў газэце "Народная воля", у якім пасол, у прыватнасьці, заявіў аб немагчымасьці прызнаньня Злучанымі Штатамі выканаўчай і заканадаўчай улады Беларусі.