Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Па стану на 1 сьнежня гэтага года зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі складаў 815,7 мільёны даляраў ЗША. Пра гэта 28 сьнежня на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў міністр фінансаў Мікалай Корбут.

Пратэрмінаваная запазычанасьць па замежных крэдытах складае крыху больш чым 38 мільёнаў ддаляраў ЗША. Найбольшую такую запазычанасьць сярод пазычальнікаў мае АТ "Атлант" - 19,3 мільёны даляраў ЗША, ці 50,3 адсоткі агульнай сумы.

Сёлета рэспублікай было прыцягнута крэдытаў на суму 140,3 мільёна даляраў ЗША. Зь іх, у прыватнасьці, крэдыты Германіі склалі 23 мільёны даляраў, Чэхіі - 82 мільёны, Аўстрыі - 6,9 мільёна, кансорцыума польскіх банкаў - 19 мільёнаў, ЕБРР - 4 мільёны даляраў. У асноўным гэта зьвязаныя крэдыты, выдадзеныя пад набыцьцё таварных каштоўнасьцяў або тэхнікі.