Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Сп-р Хавэіш, які таксама зьяўляецца міністрам абароннай прамысловасьці Іраку, зараз знаходзіцца з шасьцідзёным візытам у Беларусі.

Падчас размовы Лукашэнка заявіў, што Беларусь абсалютна ўпэўненая ў неабгрунтаванасьці прэтэнзіяў, якія прад’яўляюцца Іраку, і выступае катэгарычна супраць сілавога ціску на незалежную і сувэрэнную дзяржаву. Разам з тым беларускі лідэр вітаў рашэньне Багдаду пагадзіцца на аднаўленьне інспэкцыяў ААН. "Гэта вельмі моцны ход прэзыдэнта і МЗС Іраку", – сказаў Лукашэнка.

Ірацкі госьць, са свайго боку, заявіў, што для яго вялікі гонар сустрэцца з такім мужным прэзыдэнтам, як Аляксандар Лукашэнка. Ён перадаў яму шчырае прывітаньне ад Садама Хусэйна і ўсяго ірацкага народу і дадаў, што у Іраку ўдзячныя беларускаму лідэру, які выступае за правы чалавека і супраць прыгнёту.

Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што ў супрацоўніцтве Менску і Багдаду не парушаецца ніводны міжнародны закон і паабяцаў працягваць кантакты ў галінах эканомікі, гандлю, фінансаў, а таксама ў гуманітарнай сфэры.

Юры Дракахруст, Прага