Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Праз колькі дзён закончыцца апошні год другога тысячагодзьдзя. Ён, канечна, увойдзе ў падручнікі гісторыі як знакавы год, калі чалавецтва мінула яшчэ адну эпоху ў сваім разьвіцьці. 1-ы год новай эры азначыўся народзінамі Ісуса Хрыста, які быў вызнаны за пасланьніка Божага на Зямлі. У 1000-м годзе ў манастыры блізка цяперашняга мястэчка Заслаўя памерла полацкая князёўна Рагнеда - першая вядомая жанчына ў гісторыі Беларусі. 2000-ы год у нашай гісторыі застанецца як год сьмерці найсумленьнейшае жанчыны цяпершчыны - Стэфаніі Станюты. Што засталося ў памяці людзей зь 2000-га году?

Сёлета ў сьвеце адбылося гэтак шмат падзей, што шараговыя грамадзяне Беларусі не пасьпявалі запамінаць аднаго здарэньня, як адбывалася іншае. Бліскавічныя выбары ў Расеі зьмяняліся амэрыканскаю дэмакратычнаю валтузьнёю, падалі самалёты й патаналі лодкі й караблі. Беларуская апазыцыя спаборнічала з уладаю ў імкненьні ўразіць міжнародную супольнасьць - хто мацнейшы й спрытнейшы. Таму зусім ня дзіўна, што незацікаўленыя палітыкаю беларусы пры канцы апошняга году ІІ-га тысячагодзьдзя не арыентуюцца - дзе хто каго выбіраў ды ўрэшце ці выбраў.

- Разгон демонстраций весной. Выбор президента Соединенных Штатов Америки.

- Выбор нашего президента, ну, и американского - амерриканским народом - тоже.

- Парламентские выборы.

Насуперак пашыранаму меркаваньню, што байкот сёлетніх выбараў у лукашэнкаўскі парлямэнт быў праігнараваны беларусамі, сьведчыць частае згадваньне ў людзкіх адказах менавіта гэтае падзеі як найгалоўнейшае ў 2000-м годзе.

- Выборы в Палату представителей, естественно. Заканчивается тысячелетие - начинается новое.

Аднак і праціўнікаў цяперашняга кіраўніка Беларусі ды ягоных слугачоў - дэмакратычныя партыі й рухі - можна павіншаваць зь сёлетнім посьпехам. Значная колькасьць беларусаў мяркуе, што менавіта Маршы Свабоды - гэта найгалоўнейшая падзея году, поруч зь якою паводле значнасьці можна паставіць чарговы віток гэтак званай беларуска-расейскай інтэграцыі й трагедыю на падводным чоўне "Курск".

- Нашы Маршы Свабоды. Я лічу гэта за падзею. А так я, дарэчы, за палітыкай ня надта сачу і ўвогуле не магу нічога назваць… Можа аб'едзіненьне з Расеяй. Трагедыя на "Курску".

Тыя людзі, якія не цікавяцца палітыкаю, назвалі асноўнымі падзеямі году культурніцкія й спартовыя імпрэзы. Што да значных падзей грамадзкага жыцьця, дык яны міналі гэткіх нашых суайчыньнікаў, а таму калі й засталіся ў памяці, дык фрагмэнтарна й невыразна.

- Гэта, мабыць, чэмпіянат Эўропы па футболе… З сабыцій у краіне - гэта, мабыць, рэфэрэндум у краіне… восеньскі. Больш нічога ў галаву не прыходзіць.

- Выбары прэзыдэнта ў Амэрыцы і ў Расеі, а калі браць Беларусь - гэта, хутчэй за ўсё, культурныя падзеі.

Сярод культурніцкіх падзей у гісторыю ўвойдзе адзначэньне 1000-годзьдзя з дня сьмерці князёўны Рагнеды на пяшчаных кар'ерах у ваколіцах Заслаўя. Пасярэдзіне лета студэнты Беларускай Акадэміі мастацтваў разам із сваім настаўнікам Генадзем Лойкам зьляпілі зь пяску вялізманную скульптуру Рагнеды.

- У Заслаўі гэта было, летам, была вылеплена фігура Рагнеды. І месца гэтае настолькі своеасаблівае - там так лёгка душы! Мы йшлі назад, сьпявалі песьні! І такое сьветлае ўражаньне, нягледзячы на дождж, на хмары… Я думаю, што такія акцыі трэба праводзіць кожны год.

2000-ы год таксама запомніўся нестабільнаю сытуацыяй - як у Беларусі, гэтак і ў сьвеце. Пра гэта заўсёды будуць нагадваць бясконцыя зьдзекі з чалавечае годнасьці ў Чачэніі ды разгоны масавых дэманстрацый пратэсту й зьбіваньні людзей ува ўсіх мясцовасьцях Беларусі. Ня ўсе беларусы ўпэўнены ў тым, што становішча ў краіне стабільнае, а таму нічога добрага няма й ня будзе.

- Я считаю, что очень нестабильная обстановка. Ничего хорошего я не могу сказать.

Найгалоўнейшая падзея году адбудзецца днямі - у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня. І, бадай, менавіта сьвята Новага Году запомніцца надоўга многім пакаленьням беларусаў, пакінуўшы ў далёкіх закуткох іхнае памяці іншыя нібыта важныя, але ня гэткія йстотныя падзеі - выбары, войны й стыхійныя ліхі.

- Зараз Новы Год, навагодні настрой. Так, як у гэтым годзе, наш горад прыбраны, наверна, ніколі ня быў. І, наверна, гэта запомніцца надоўга.

Як спаткаеш Новы Год. - гэтакім ён і будзе. Ці стане ж нам цяпер моцы па-людзку спаткаць - дый зрабіць добры закід на будучыню?

Віктар Мухін

Радыё Рацыя