Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  2. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  3. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  4. На основателей Фонда солидарности BYSOL завели уголовное дело
  5. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  6. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  7. Что происходит в Беларуси 12 апреля
  8. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  9. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  10. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  11. Белорусов обяжут регистрировать валютные договоры. Кого коснется и как накажут забывчивых
  12. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  13. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  14. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  15. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  16. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  17. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  18. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  19. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»
  20. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  21. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  22. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  23. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  24. «Хочу домой, кофе, лосося и котов пообнимать». После 15 суток вышли те, кого задержали 27 марта
  25. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  26. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  27. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  28. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  29. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  30. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси


Лёс краіны й народу складаецца з мільёнаў доляў звычайных людзей. А кожнае жыцьцё - як кропля, у якой адбіваецца бясконцае мора. Таму мы вырашылі не шукаць для гэтай апошняй перадачы году нейкіх адмысловых тэмаў ці людзей, а прыгадаць жыцьцярыс аднаго з нашых суайчыньнікаў - Адама Бабарэкі, пісьменьніка, які быў у нечым "тыповым" для пакаленьня беларусаў, якія нарадзіліся разам з ХХ стагодзьдзем.

Адам Бабарэка нарадзіўся ў 1899 годзе ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павету Менскае губэрні, цяпер Капыльскі раён Менскае вобласьці, у сям'і безьзямельных сялянаў. Бацька памёр рана, ад сухотаў. Адам пасьпяхова скончыў у 1918-м - Менскую Духоўную Сэмінарыю. У 1919-1921 гадох настаўнічаў у вясковых школах на Случчыне, загадваў аддзелам народнай асьветы. Пасьля падпісаньня Рыскае дамовы апынуўся на тэрыторыіі, якая адышла да Польшчы. Сядзеў у турме за ўдзел ў антыпольскім партызанскім руху. У 1921-1922 у Чырвонай Арміі. У 1922-1927 вучыцца ў БДУ на этноляга-лінгвістычным аддзяленьні. У 1926-1929 выкладае беларускую мову й літаратуру ў Камуністычным Ўнівэрсытэце Беларусі, а з 1928 - асыстэнт катэдры беларускае літаратуры БДУ. Бабарэка быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурна-мастацкага згуртаваньня "Ўзвышша". У 1925 выдаў кнігу "Апавяданьні", але найбольш поўна праявіў сябе ў крытыцы. Дасьледаваў творчасьць Багдановіча, Чорнага, Дубоўкі, Чарота, Коласа, Бядулі. У 1930 арыштаваны й асуджаны на пяць год выгнаньня. У 35 годзе тэрмін выгнаньня быў прадоўжаны на 2 гады, у 37-м Бабарэка рэпрэсаваны паўторна, а ў 38-м памёр у лягеры.

Першы арышт Бабарэкі зьвязаны з гісторыяй разгрому літаратурнае групоўкі "Ўзвышша". Згуртаваньне "Ўзвышша" зьявілася ў адносна лібэральны пэрыяд - у 1926, пасьля рэзалюцыі 6-е нарады ЦК Камуністычнае Партыі, у якой гаварылася: камуністы на ўскраінах павінны памятаць, што яны мусяць рабіць пэўныя саступкі тым мясцовым нацыянальным элемэнтам, якія хочуць і могуць ляяльна працаваць у рамках савецкае сыстэмы.

Падбадзёраныя "узвышшаўцы" (дарэчы, ня толькі яны) спрабавалі адстаяць незалежнасьць мастацкае творчасьці ад партыйнага дыктату, абвяшчаючы прыярытэт якасьцяў мастацкіх над ідэалягічнымі: у 1927 г. адзін зь лідэраў групоўкі Уладзімер Дубоўка заявіў, што "Ўзвышша" будзе прызнаваць кіраўніцтва камуністычнай партыі толькі ў магчымых для сябе формах".

Аднак партыйны лібэралізм хутка скончыўся: гэтак, ужо ў 1928 годзе ХІІ зьезд Кампартыі Беларусі паставіў за мэту "весьці самую рашучую барацьбу з усякімі праявам нацыянал-дэмакратызму". Бальшавіцкія пагромшчыкі ў шкурах літаратурных крытыкаў (Бэндэ, Барашка, Мурашка й гэтак далей) распачалі атаку на сяброў "Узвышша" - на Бядулю, Пушчу, Дубоўку, Жылку…

Змаганьне супраць так званага беларускага нацыяналь-дэмакратызму вялося на літаратурным фронце на ўсю моц - першым арыштавалі Жылку, - яго, хворага, чэкістыя выцягнулі проста з ложка ў канцы чэрвеня, а 24 ліпеня надышла чарга Дубоўкі, Пушчы й Бабарэкі. ГПУ зьвінаваціла ўсіх ў прыналежнасьці да няіснае, сфабрыкаванай органамі, нелегальнае контрарэвалюцыйнай арганізацыі "Саюз Вызваленьня Беларусі" (СВБ), а ў красавіку 1931 г. усіх абвінавачваных выслалі ў раёны Волгі й Уралу тэрмінам на пяць год. Бабарэку накіравалі ў пасёлак Слабадское каля Вяткі. У лісьце 1933 году да Язэпа Пушчы Адам Бабарэка піша: "Якая радасьць, Язэп, чытаць тут, у краіне голаду й холаду для духу, ліст, што падобен ціхаму променю вясны ў цьме маўклівага выгнаньня".

3 ліпеня 1937 году за подпісам Сакратара ЦК Сталіна - Яжову, у абкамы, крайкамы й ЦК нацкампартыяў была накіраваная строга сакрэтная тэлеграма, у якой ад імя ЦК ВКП(б) "прапаноўвалася ў пяцідзённый тэрмін падаць у ЦК склАды троек, а таксама колькасьць тых антысавецкіх элемэнтаў, якія падлягалі высылцы". Тады ж быў падпісАны апэратыўны загад народнага камісара ўнутраных справаў Саюзу ССР нумар 00447 "Об операции по репрессированию бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов".

Набліжалася 20-годзьдзе ВЧК-НКВД, і чэкісты кіраўскага краю вырашылі вызначыцца шумнаю справаю. У 1934 годзе бальшыню раскідАных па Кіраўскай вобласьці вЫсланых беларусаў перавялі ў Вятку, акрамя Бабарэкі сюды патрапілі былы студэнт БДУ Дунька, выкладчык Віцебскага Пэдагагічнага Тэхнікуму Генадзь Багдановіч, былы службовец з Мазыра Сяргей Пушкін ды шмат іншых. Гэтая акалічнасьць здалася чэкістым вельмі прыдатнаю, і 25 ліпеня 1937 яны арыштоўваюць Адама Бабарэку й Генадзя Багдановіча. Апошняму, мусіць, бальшавіцкія каты адводзілі ролю кіраўніка контрарэвалюцыйнай арганізацыі - бо быў сталейшы з-за астатніх ды меў брата ў Польшчы.

Пад час сьледзтва Адама Бабарэку дапытвалі ўсяго чатыры разы, пратаколы гэтых допытаў, поўныя граматычных памылак і недарэчнасьцяў, якіх нарабілі напаўпісьменныя чэкістыя, сьведчаць аб мужнасьці Бабарэкі - разумныя, кароткія адказы не давалі аніякай новай інфармацыі. Чэкістыя спрабавалі сфабрыкаваць контрарэвалюцыйную змову, грунтуючы яе на сяброўскіх дачыненьнях вЫсланых беларусаў: пасядзелкі й сустрэчы абвяшчаліся контрарэвалюцыйнымі зборышчамі, размовы - агітацыяй, перапіска - пашырэньнем контрарэвалюцыйнай інфармацыі й сеткі агентаў.

Цытую вытрымкі з пратаколу допыту Адама Бабрэкі ад 16 сьнежня 1937 году:

- Ці зьяўляецеся Вы сябрам контрарэвалюцыйнай арганізацыі, ці прызнаяцЕ сябе вінаватым ў гэтым?

- Вінаватым сябе не прызнаЮ, сябрам контрарэвалюцыйнай арганізацыі ніколі ня быў.

- Хлусьня. Вы ж уваходзілі ў контрарэвалюцыйную нацыяналістычную арганізацыю СВБ. Дайце больш дакладныя сьведчаньні па гэтым пытаньні.

- Ні ў якую контрарэвалюцыйную арганізацыю я не ўваходзіў.

- Калі Вы знаходзіліся ў ссылцы ў Кіраўскай вобласьці, ці працягвалі вы сваю контрарэвалюцыйную дзейнасьць?

- Знаходзячыся ў Кіраўскай вобласьці, ніякай контрарэвалюцынай дзейнасьці я не праводзіў.

- На групавых сходах Вы неаднаразова выказвалі паклёпніцкія цьверджаньні ў дачыненьні палітыкі партыі й савецкае ўлады?

- На сходах, якія праводзіліся ў контрарэвалюцыйных мэтах я не ўдзельнічаў і контрарэвалюцыйных выказваньняў з майго боку не было.

- Хлусіце.

- Я кажу праўду.

І гэтак далей. Знайшліся й сьведкі. Сяргей Пушкін, таксама арыштаваны па гэтай справе, у 1935 г. пусьціў да сябе на кватэру высланую зь Беларусі сям'ю Іваньковічаў, якія самі ніяк не маглі ўладкавацца на больш-менш прыстойную кватэру. Менавіта Іваньковіч пацьвердзіў у сваіх сьведчаньнях асноўныя пункты абвінавачваньня. Ужо пасьля асуджэньня жонка Пушкіна ў лісьце да Берыі будзе скардзіцца на Іваньковіча, які выгнаў яе зь дзецьмі з пакоя, робіць кожны дзень скандалы й пагражае яе й дзяцей засадзіць ў турму".

Паседжаньне Асобае Тройкі пры Упраўленьні НКВД па Кіраўскай вобласьці адбылося 15 лютага 1938 году. Позва Бабарэкі на гэтае паседжаньне была 150 па ліку, асабістая ж справа мела нумар 10889.

Тройка пастанавіла Бабарэку як актыўнага ўдзельніка контрарэвалюцыйнай арганізацыі заключыць ў папраўча-працоўны лягер тэрмінам на дзесяць год.

11 кастрычніка 1938 году на ўліковай картцы Бабарэкі ў лягеры "Севжелдорлаг" зьяўляецца запіс: "Памёр. Сьпісаны 11.10.38". А аб пахаваньні зэка быў складзены акт пад нумарам 63: "1938 году 11 кастрычніка выкананае пахаваньне памерлага 10 кастрычніка 1938 году з/к Бабарэкі Адама Антонавіча, асабістая справа нумар 145744, 1899 году нараджэньня, артыкул АСА, тэрмін 10 год. Труп пахаваны за адзін кілямэтар ад зоны ў труне ў ніжняй бялізьне, да вялікага пальца правай нагі прывязаная бірка з установачнымі дадзенымі, на магілцы пастаўлены слупік пад нумарам 63".

Вы слухалі чарговую праграму з цыклю "Бумэранг". Матэрыялы кіраўскае справы Адама Бабарэкі цытуюцца паводле кнігі Міколы Ількевіча "Адам Бабарека: арест - лагерь - ссылка".

Алена Арэшка

Радыё Рацыя
-20%
-10%
-10%
-11%
-15%
-46%
-20%
-15%
-25%
-30%
-40%