Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Некалькі словаў пра тое, што ня трапіла ў тэлевізійныя і радыёрэпартажы.

Па-першае, зьвяртала на сябе ўвагу тое, што ў залі была хіба што траціна, ня болей, рэпарцёраў і журналістаў, а астатняя частка прысутных – высокапастаўленыя чыноўнікі, міністры, амбасадары, супрацоўнікі адміністрацыі Лукашэнкі. Апроч таго, нават сярод журналістаў большую частку складалі рэдактары мясцовых газэтаў, раённых, абласных, рэспубліканскіх, і яны ніякіх пытаньняў не задавалі.

Па-другое, прэсавая служба Лукашэнкі загадзя высьвятляла зьмест пытаньняў, якія зьбіраліся задаваць журналісты – відаць, для таго, каб прэсавая сакратарка Лукашэнкі вызначала, даваць слова таму ці іншаму журналісту ці не даваць. У прыватнасьці, я змог атрымаць слова і задаць сваё пытаньне толькі пасьля таго, як ужо сышоў час і Лукашэнка настаяў на тым, каб усе пытаньні былі зададзеныя тымі, хто гэтага хацеў.

Яшчэ зьвяртала на сябе ўвагу тое, што прыйсьці на прэсавую канфэрэнцыю прэсавая служба і служба аховы прымушалі за дзьве гадзіны да яе пачатку, былі вельмі жорсткія захады бясьпекі.

Усе, хто быў запрошаны на прэсавую канфэрэнцыю, атрымалі ўжо ў Палацы Рэспублікі запрашэньні на фуршэт пасьля прэсавай канфэрэнцыі ад імя прэсавай службы Лукашэнкі.

Аляксандар Лукашэнка прыкметна ажыўляўся і вельмі эмацыйна ўспрымаў усе пытаньні, якія датычылі ягоных адносінаў з Пуціным, у цэлым беларуска-расейскіх адносінаў і праблемаў інтэграцыі, прапановы Пуціна наконт уваходжаньня Беларусі ў склад Расеі. У гэтыя моманты ён заўважна нэрваваўся, і фактычна большая частка ўсёй прэс-канфэрэнцыі была прысьвечаная менавіта гэтым пытаньням.

Варта згадаць эпізод з карэспандэнтам "Народнай волі" Сілічам, калі падчас адказу Лукашэнкі на ягонае пытаньне пры канцы прэсавай канфэрэнцыі справа дайшла да наўпроставых пагрозаў на адраз кіраўніцтва і журналістаў "Народнай волі". Значная частка залі ўспрыняла гэта вельмі нэгатыўна, гэта выглядала непрыгожа, гэта гучала як наўпроставая пагроза Ёсіфу Сярэдзічу і калектыву "Народнай волі".

Валянцін Жданко, Менск