Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  2. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  3. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  4. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  5. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  6. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  7. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  8. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  9. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  10. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  11. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  12. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  13. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  14. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  15. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  16. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  17. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  18. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  19. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  20. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  21. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  22. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  23. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  24. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  25. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  26. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута — в КГБ. Что происходит в стране 13 апреля
  27. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  28. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  29. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  30. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи


Сёньня стала вядома, што беларускі ўрад прыняў адмысловую пастанову наконт выплаты кампэнсацыі амбасадам Нямеччыны і Літвы. Міністэрству фінансаў загадана выдаткаваць сродкі ў сувязі са спыненьнем арэнды будынкаў на тэрыторыі рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

З валютнага рахунку Міністэрства фінансаў Беларусі прадугледжваецца выдаткаваць амбасадам Нямеччыны і Літвы больш як 87 тысяч эўра і 6,5 тысяч даляраў ЗША. Гэтыя грошы даручана аднесьці на выдаткі, закладзеныя ў бюджэце краіны на міжнародную дзейнасьць.

Гэта ня першыя выплаты замежнікам. Яшчэ два гады таму адпаведныя кампэнсацыі былі адрасаваныя амбасадам Турцыі і Злучаных Штатаў Амэрыкі. Аляксандар Лукашэнка ў сярэдзіне 1998 году, калі вакол дыпляматычнага гарадку "Дразды" ўзьнік сур’ёзны міжнародны скандал, публічна некалькі разоў заяўляў, што Беларусь кампэнсуе замежнікам усе іхныя выдаткі.

Нагадаем, што да лета 1998 году амбасады шэрагу краінаў разьмяшчаліся на тэрыторыі "Драздоў". Тут жа былі і асабістыя рэзыдэнцыі кіраўнікоў некалькіх дыпляматычных місіяў. Усе гэтыя будынкі амбасады бралі ў арэнду. Прычым, першыя амбасады ў "Драздах" узьніклі яшчэ на пачатку 90-х гадоў, калі Беларусь была парлямэнцкай рэспублікай, а сам комплекс называўся ўрадавым. Аднак потым ён набыў новы статус — рэзыдэнцыі прэзыдэнта Беларусі. А ў 1998 годзе Лукашэнка прымусіў замежнікаў пакінуць "Дразды". Сярод пазбаўленых рэзыдэнцыі былі амбасады краінаў Эўразьвязу і ЗША. На знак пратэсту амбасадары гэтых краінаў тады былі адкліканыя зь Беларусі для кансультацыяў.

Сытуацыю вакол выплаты кампэнсацыяў я папрасіў пракамэнтаваць экспэрта Міжнароднага Інстытуту палітычных дасьледаваньняў Андрэя Фёдарава, які ўзначальваў Управу міжнародных сувязяў у Вярхоўным савеце 13 скліканьня.

(Фёдараў: ) "У Беларусі заўсёды былі праблемы з выдаткамі на міжнародную дзейнасьць. Напрыклад, у бытнасьць Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьняў заўсёды ўзьнікалі праблемы зь фінансаваньнем паездак тых ці іншых асобаў за мяжу, нават на даволі важныя мерапрыемствы. І гэта ніяк не магло палепшыць міжнародныя дачыненьні і міжнароднае становішча Беларусі".

(Карэспандэнт: ) "Такім чынам, падобна, што гісторыя з Драздамі прынесла Беларусі ня толькі маральныя, але і матэрыяльныя страты?"

(Фёдараў: ) "Гэта было відавочна з самага пачатку. Калі б Беларусь не пайшла на выплаты кампэнсацыяў, дык адносіны з замежнымі краінамі, напэўна, былі б сапсаваныя яшчэ горш, чым той раз".

Цяпер, дарэчы, былыя рэзыдэнцыі амабасадараў у "Драздах" займаюць высокапастаўленыя чыноўнікі Беларусі. Тут маюць лецішчы кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўрал Латыпаў, старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч, генэральны пракурор Віктар Шэйман ды іншыя.

З замежнікаў да апошняга часу тут жыў толькі амбасадар Расеі Вячаслаў Долгаў. Але новы расейскі амбасадар Аляксандар Блахін пакуль у "Дразды" не пераехаў. Паводле зьвестак з расейскай амбасады, для яго арэндуецца пяціпакаёвая кватэра ў Менску.

Уладзімер Глод, Менск
-99%
-40%
-40%
-10%
-5%
-20%
-50%
-10%