1. За сутки в стране 1214 новых случая COVID-19, десять скончавшихся
  2. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  3. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  4. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  5. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  6. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  7. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  8. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  9. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  10. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  11. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  12. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  13. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  14. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  15. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  16. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  17. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  18. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  19. «Лукашенко хочет исключить собственное переизбрание в 2025 году». Эксперты — об усилении Совбеза
  20. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  21. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  22. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  23. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  24. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  25. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  26. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  27. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  28. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  29. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  30. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?


Сёньня Канстытуцыйны суд пачаў разгляд справы аб адпаведнасьці асноўнаму закону Беларусі існаваньня ў пашпарце адзнакі дазволу на выезд за мяжу. Ініцыятар разгляду справы, дэпутат палаты прадстаўнікоў Уладзімер Парфяновіч перакананы, што дазвольны штамп не адпавядае Канстытуцыі і парушае правы чалавека.

Дэпутат палаты і алімпійскі чэмпіён па веславаньні Ўладзімер Парфяновіч падаў пазоў у Канстытуцыйны суд пасьля таго, як сам пастаяў у чэргах у АВІРы, калі яму спатрэбілася тэрмінова ехаць за мяжу. У выніку спадар Парфяновіч прыйшоў да высновы, што закон "Аб парадку выезду зь Беларусі" ды іншыя заканадаўчыя акты не адпавядаюць артыкулу Канстытуцыі, якая гарантуе грамадзянам свабодны выезд у любыя краіны.

Тым больш, што дазвольны штамп ставіцца толькі на пяць гадоў і не бясплатна. Цяпер за дазвол на выезд людзі павінныя заплаціць больш як 50 тысяч рублёў. Толькі за паўгода сёлета ў бюджэт паступіла каля 5 мільярдаў рублёў выплатаў за дазвольны штамп. Гаворыць Уладзімер Парфяновіч:

(Парфяновіч: ) "Насамрэч яна не адпавядае рэальнаму становішчу. І ў першую чаргу гэтая адзнака не адпавядае 30-му артыкулу Канстытуцыі. Я спадзяюся, што Канстытуцыйны суд прыме станоўчае рашэньне. Тыя грамадзяне, якім абмежаваны выезд з краіны, маюць магчымасьць выехаць без праблемаў праз Расею і Ўкраіну".

Падчас сёньняшняга судовага разьбіральніцтва прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў, Камітэту памежных войскаў, савету рэспублікі прызнавалі, што дазвольны штамп у пашпарце — неэфэктыўная мера для перашкоды на выезд асобаў, якія валодаюць дзяржаўнай таямніцай альбо знаходзяца ў вышуку, бо мяжа з Расеяй не ахоўваецца.

А для памежных і консульскіх службаў іншых дзяржаваў гэты штамп ня мае ніякага значэньня. У цывілізаваных краінах, у тым ліку й ва ўсіх суседзяў Беларусі, такога штампа няма. Там грамадзяне выяжджаюць па звычайным замежным пашпарце.

Тым ня менш, прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун даказваў, што пакуль няма сыстэмы кампутарнага кантролю за рухам людзей празь мяжу, адмяняць дазвольны штамп нельга:

(Бягун: ) "Мы лічым, што адзнака ў пашпарце цяпер цалкам адпавядае працэдуры афармленьня дакумэнтаў для выезду за мяжу, і натуральна, што на гэтым этапе яна павінная застацца".

Іншыя ж удзельнікі працэсу лічаць, што МУС адстойвае састарэлы савецкі прынцып выезду за мяжу, і яго трэба мяняць. Выйсьцем яны бачаць увядзеньне ў Беларусі замежных пашпартоў.

А вось меркаваньне праваабаронцы, намесьніка старшыні Беларускага Гельсынскага камітэту Гары Паганяйла:

(Паганяйла: ) "Практыка, усталяваная МУС для выезду за мяжу, наяўнасьць г.зв. дазвольнага штампу — гэта супярэчыць і міжнародным дамовам Рэспублікі Беларусь, і Канстытуцыі, якая гарантуе нашым грамадзянам свабоду ўезду і выезду з краіны. І я лічу, што Канстытуцыйны суд прыме рашэньне не на карысьць МУС, а на карысьць нашых грамадзянаў ды падтрымае міжнародныя падыходы да вырашэньня такой праблемы".

Правабаронца таксама лічыць, што цяперашнія ўлады ўсё роўна знойдуць спосаб, каб не выпускаць зь Беларусі людзей, якіх перасьледуюць з палітычных матываў.

Канчатковае рашэньне Канстытуцыйнага суду ў гэтай справе будзе абвешчанае 25 верасьня.

Альгерд Невяроўскі, Менск
-15%
-15%
-20%
-20%
-20%
-30%
0069757