Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Два гады абмежаваньня волі - такі прысуд вынес 16-га верасьня суд Першамайскага раёну Менску галоўнаму рэдактару недзяржаўнае газэты "Рабочы" В.Івашкевічу. Судзьдзя У.Кобышаў прызнаў журналіста вінаватым за замах на зьнявагу й паклёп на прэзыдэнта РБ (артыкулы 367, 368 з ужываньнем арт. 14 КК РБ). Адвакат падсуднага Т.Станкевіч лічыць віну В.Івашкевіча недаказанай, а сам галоўны рэдактар "Рабочага" назваў вэрдыкт суду "палітычна матываваным".

16-га верасьня каля будынку суду зноў сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек - журналістаў, палітыкаў, праваабаронцаў. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але выніковая частка прысуду была агучаная публічна. Прысутныя ў залі сустрэлі вэрдыкт суду воклічамі "Ганьба!".

Камэнтуючы журналістам вырок суду, В.Івашкевіч заявіў, што чакаў такога выніку. Сваёй віны ён па-ранейшаму не прызнае й лічыць рашэньне судзьдзі У.Кобышава "палітычна матываваным". На думку В.Івашкевіча, судовы перасьлед беларускіх журналістаў мае на мэце ўвесьці "самацэнзуру" ў незалежных мэдыях: каб аўтары асьцерагаліся закранаць у сваіх публікацыях вострыя тэмы.

В.І.: - Я не лічу сябе вінаватым. Я цалкам лічу, што ўсё там (у апублікаваным мною артыкуле) - праўда. Само сьледзтва паказала, што аргумэнтаў у зьвінаваўчага боку няма. Усе дзяржаўныя чыноўнікі напярэдадні - і ў КДБ, і ў пракуратуры - далі даведкі, што ні зьняпраўдзіць, ні пацьвердзіць фактаў яны ня могуць.

Рашэньне суду пракамэнтавала Рацыі адвакат В.Івашкевіча Тацяна Станкевіч.

Т.С.: - Мне кажется, что достаточных доказательств, чтобы признать Івашкевича виновным, обвинением не представлено. Их нет и в приговоре. Это - мнение, которое мы отстаивали в суде и будем отстаивать дальше.

Цягам 10-і дзён В.Івашкевіч і ягоны адвакат маюць намер абскардзіць рашэньне Першамайскага райсуду ў Менскім гарадзкім. Даць ацэнку рашэньня судзьдзі Кобышава мы папрасілі некалькіх беларускіх праваабаронцаў і палітыкаў.

Валянцін Стэфановіч, юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна".

В.С.: - У прынцыпе, ніякіх ілюзіяў не было. І адразу, калі працэс абвесьцілі закрытым, зьявілася думка, што яго прызнаюць вінаватым. Ну, я думаю, што касацыйная інстанцыя яшчэ "скіне" год. Цяпер прыняты Закон аб амністыі, і, магчыма, год яму будзе "зьняты" - у сувязі з амністыяй.

Вера Страмкоўская, кіраўнік Цэнтру правоў чалавека.

В.С.: -Я толькі што вярнулася з Варшавы, дзе была на канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні. Там якраз абмяркоўвалася пытаньне наконт незалежнасьці нашых судоў. Амаль што ўсе дзяржавы, якія выступалі на гэтай канфэрэнцыі, гаварылі пра Беларусь як пра апошнюю дыктатуру ў Эўропе. І гэты прысуд, які быў зачытаны, для мяне таксама ляжыць у плоскасьці таго, што я чула ў Варшаве: у нас няма незалежнага суду, і нашыя суды цяпер выконваюць іншую місію.

Вінцук Вячорка, лідэр Партыі БНФ, намесьнікам старшыні якой зьяўляецца засуджаны В.Івашкевіч.

В.В.: - У краіне збудаваная рэпрэсіўная машына, і яна працягвае працаваць. Любыя спробы грамадзянскае супольнасьці выйсьці па-за межы адведзенай і дазволенай "свабоды" адразу й фактычна без ваганьняў спыняюцца. З гэтага вынікае толькі адно - дэмакратычныя сілы не павінныя спадзявацца на дапамогу каго б там ні было: Пуціна, Расеі, яшчэ кагосьці... Гэта наша справа - змагацца тут.

В.Івашкевіч запэўніў журналістаў, што ўжо пры канцы верасьня газэта "Рабочы" зноў пачне выходзіць штотыдня. Зь сярэдзіны чэрвеня зь фінансавых прычынаў выданьне змушанае было прыпыніць сваю дзейнасьць.

Даведка Рацыі:

Крымінальная справа была заведзена ў жніўні 2001 году па факце публікацыі артыкулу "Вор должен сидеть в тюрьме", які павінен быў зьявіцца на старонках перадвыбарнага спэцвыпуску газэты "Рабочы". Публікацыя ўяўляла зь сябе перадрукоўку матэрыялаў з шэрагу інтэрнэт-сайтаў, у якіх распавядалася пра карупцыю ў беларускай уладзе. Спэцвыпуск не патрапіў да чытача: увесь наклад "Рабочага" быў сканфіскаваны. Напачатку В.Івашкевіч праходзіў па справе як сьведка, але ў чэрвені г.г. ператварыўся ў вінавачанага. Івашкевічу інкрымінавалі парушэньне артыкулаў: 14 ("Замах на злачынства"); 367, ч.2 ("Паклёп дачынна прэзыдэнта РБ, спалучаны зь вінавачаньнем за зьдзяйсьненьне цяжкага альбо асабліва цяжкага злачынства"); 368, ч.1,2 ("Публічная зьнявага прэзыдэнта РБ").

Радыё Рацыя