Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Спадарыня Палевікова не пацярпела, Кароль атрымаў лёгкае зрушэньне мозгу.

Лідэры беларускіх сацыял-дэмакратаў - Аляксей Кароль, Валянціна Палевікова ды Станіслаў Шушкевіч - вярталіся 15 верасьня зь Вільні, дзе мелі сустрэчы зь літоўскімі аднапартыйцамі. Спадар Кароль апынуўся каля свайго дому прыкладна аб 11-ай вечара - тады й здарыўся напад.

А.К.: - Памятаю апошнія сьвядомыя дзеяньні да здарэньня: я адчыняў пад'езд. Потым (па расказах суседзяў) жанчына пачула нейкі ўскрык, выглянула ў вакно, бачыць: адзін чалавек ляжыць на тратуары, над ім нехта стаіць, і побач яшчэ адзін чалавек з сумкай. У мяне зьніклі сумка, партманэ, пашпарт. Выклікалі міліцыю ды хуткую дапамогу. У 2 гадзіны начы прыйшоў сьледчы, выслухаў мае паказаньні. Дыягназ пастаўлены: зрушэньне мозгу няцяжкае, трэшчын няма.

У той жа дзень два незнаёмцы чакалі каля пад'езду Валянціну Палевікову. Нападу перашкодзіла нечаканая для зламысьнікаў акалічнасьць: сын Палевіковай, Юры, выйшаў сустракаць маці з двума сябрамі-баскетбалістамі. Напад на чатырох не ўваходзіў у пляны нападнікаў, і тыя скарысталі мажлівасьць расправы зь сябрамі Юр'я, пакуль той праводзіў маці, у самым пад'езьдзе. Вяртаючыся назад, Палевікоў-малодшы адчуў валтузьню й кінуўся на дапамогу. Гэта змусіла нападнікаў уцякаць.

Аляксей Кароль кажа, што напад ажыцьцяўляўся па знаёмай схеме.

А.К.: - Ёсьць знаёмы почырк: так прыкладна быў зьбіты муж Палевіковай, таксама каля дому. Апошняе ён памятае тое, што двое праходзілі побач, а потым ён апрытомнеў у парку насупраць Вясьнянкі, далёка. Ён праляжаў там паўночы.

Паколькі схема нападу паўтараецца, то с-р Кароль не выключае, што прычынаю такіх дзеяньняў ёсьць актывізацыя палітычнай дзейнасьці сацыял-дэмакратаў і незадаволенасьць такой актыўнасьцю пэўных палітычных сіл.

Радыё Рацыя