Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У Беларусь прыбыла дэлегацыя Іраку, якую ўзначальвае міністар энэргетыкі Іраку Сахбан Файсал Махджуб. Мэтай візыту ёсьць вывучэньне пытаньня мажлівага ўдзелу беларускіх арганізацыяў і прадпрыемстваў у праектах мадэрнізацыі Ірацкага энэргетычнага комплексу. Візыт адбываецца ў той час, калі Злучаныя Штаты гатовыя кожны момант распачаць вайсковую апэрацыю супраць Іраку кожны момант.

Інтэнсіўнасьць візытаў прадстаўнікоў Іраку ў Менск як мінімум сьведчыць пра адмысловыя стасункі Багдаду з афіцыйным Менскам. Усьлед за віцэ-прэм'ерам у Менск прыбыў міністар энэргетыкі Іраку, які будзе знаходзіцца ў беларускай сталіцы да 18 верасьня. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных справаў Беларусі.

У часе цяперашняга візыту міністар энэргетыкі Іраку правядзе працоўыя сустрэчы ва Ўрадзе Беларусі, Міністэрстве энэргетыкі, у канцэрне "Белэнэрга", наведае шэраг беларускіх прадпрыемстваў. Якія менавіта, - МЗС Беларусі не паведамляе.

У амбасадзе Іраку ў нашай краіне таксама адмовіліся ад камэнтароў. Раней амбасадар Іраку ў Беларусі Дайф Абдулмажыд Ахмэд заявіў, што "Ірак гатовы падпісаць зь Беларусьсю кантракты на дзясяткі мільярдаў даляраў" пасьля зьняцьця санкцыяў ААН. Выступаючы перад журналістамі ў ліпені, сёлета амбасадар паведаміў, што Ірак гатовы скарыстаць паслугі беларускіх спэцыялістаў у галіне распрацоўкі радовішчаў нафты ў Іраку. Багдад таксама зацікаўлены пастаўкамі беларускага нафтаперапрацоўчага абсталяваньня.

Амбасадар не хавае, што зь Беларусьсю вядуцца перамовы пра будаўніцтва ў Іраку электрастанцыяў і водаачышчальных ды каналізацыйных збудаваньняў. З 14 да 21 ліпеня ў Менску знаходзілася дэлегацыя Іраку на чале з віцэ-прэм'ерам Абдэль Тавабом Мулой. Ён заявіў журналістам пра намер супрацоўнічаць зь Беларусьсю ў галіне нафтахіміі. Вядома, што на перамовах абмяркоўваліся таксама праекты па стварэньні ў Іраку зборачнай вытворчасьці рухавікоў Мінскага маторнага заводу, беларускіх трактараў на заводзе ў г. Скандэрыі й мадэрнізацыі заводу шкляной тары ў г. Рамадзі. Віцэ-прэм'ер наведаў шэраг беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць прадукты двайнога прызначэньня - напрыклад, БелОМО.

Афіцыйны Менск бесьперапынна паўтарае, што ўсе кантакты адбываюцца выключна са згоды ААН і не парушаюць міжнародных санкцыяў супраць Багдаду. Разам з тым, у заходнім і недзяржаўным беларускім друку неаднаразова паведамлялася пра падрыхтоўку ірацкіх вайсковых спэцыялістаў у Менску, а таксама пра нелегальныя пастаўкі ў Ірак беларускай зброі.

Радыё Рацыя