"Як вы лічыце, ці ведаюць улады Беларусі, што здарылася са зьніклымі Ю.Захаранкам, В.Ганчаром, А.Красоўскім, З.Завацкім?". З такім пытаньнем зьвярнуліся да мінчанаў прадстаўнікі сацыялагічнай службы "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас апытаньня сёлета 19-22 сьнежня.
47 адсоткаў з 500 апытаных жыхароў беларускай сталіцы лічаць, што прадстаўнікі ўладных структур ведаюць пра лёсы зьніклых людзей. 42 адсоткам апытаных мінчан было цяжка адказаць на прапанаванае пытаньне. І толькі 11 адсоткаў рэспандэнтаў лічаць, што беларускія ўлады ня ведаюць, што здарылася з прапалымі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY