Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае супрацоўнікамі сацыялагічнага цэнтру пры Магілёўскім аблвыканкаме сёлета ў верасьні сярод больш як тысячы рэспандэнтаў пацьвердзіла актуальнасць праблемы хабарніцтва і карупцыі ў рэгіёне.

Як паведамляе мясцовая прэса, 22 адсоткі з тых,хто адказаў на пытаньне "Ці сутыкаліся вы асабіста з выпадкамі вымагальніцтва хабару наступнымі катэгорыямі работнікаў..." (далей ішоў пералік) згадалі супрацоўнікаў ДАІ. 18 адсоткаў рэспандэнтаў адзначылі работнікаў аховы здароўя, а 14 адсоткаў- супрацоўнікаў міліцыі і выкладчыкаў ВНУ. Кожны дзесяты апытаны адзначыў хабарніцтва работнікаў мытнай службы (11 працэнтаў) і падатковай інспэкцыі (10 працэнтаў).

Некалькі меньшая колькасць апытаных магіляўчан сутыкалася з хабарніцтвам з боку работнікаў суда (6 адсоткаў), настаўнікаў сярэдніх школаў (5 адсоткаў) і работнікаў ваенкаматаў (4 адсоткі). Па 3 адсоткі рэспандэнтаў адзначылі карумпіраванасьць супрацоўнікаў санэпідэмстанцый, пажарнай службы і пракуратуры. І па 2 адсотку сутыкаліся з хабарніцтвам з боку работнікаў аблвыканкама і гор-райвыканкамаў.
0058648