Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Як паведаміла прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі, Аляксандар Лукашэнка накіраваў пасланьне прэзыдэнту ЗША Джоржу Бушу ў сувязі з гадавінай трагічных падзеяў 11 верасьня 2001 году.

"Увесь цывілізаваны сьвет быў у той дзень разам з амэрыканскім народам, перажываў ягоны нясьцерпны боль. Злачынцы ўдарылі і па геаграфічна далёкай ад ЗША Беларусі: у руінах Гандлёвага цэнтру згубіла жыцьцё маладая беларуская дзяўчына. Беларускі народ, які зьведаў жахі другой сусьветнай вайны і чарнобыльскай катастрофы, добра разумее, што давялося перажыць народу ЗША", — піша беларускі кіраўнік.

Аляксандар Лукашэнка выказвае народу ЗША спачуваньні і абяцае, што "беларуская зямля ніколі не была і ня будзе прытулкам для тэрарыстаў". Паводле А.Лукашэнкі, Беларусь гатовая і надалей канструктыўна супрацоўнічаць са ЗША і іншымі краінамі дзеля канчатковай перамогі над міжнародным тэрарызмам.

Аляксандар Лукашэнка выказаў упэўненасьць у тым, што нармалізацыя дачыненьняў паміж Беларусьсю і ЗША магла б быць больш выніковай, паколькі для яе не існуе асаблівых перашкодаў.

Генэральнаму сакратару ААН А.Лукашэнка накіраваў аналягічнае пасланьне, у якім ён адзначыў асаблівую ролю гэтай арганізацыі ў справе стварэньня глябальнай антытэрарыстычнай кааліцыі, часткай якой, паводле словаў спадара Лукашэнкі, зьяўляецца Беларусь.

Валер Каліноўскі, Менск

Радыё Свабода