1. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  2. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  3. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  4. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  5. «Шли из детской поликлиники во взрослую». Как школьник и пенсионерка оказались в РУВД 25 марта
  6. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  7. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  8. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  9. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  10. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  11. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  12. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  13. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  14. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  15. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  16. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  17. Глава Минздрава о третьей волне коронавируса в Беларуси: заболевших меньше, но тяжелых случаев больше
  18. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  19. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудится на субботнике
  20. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  21. За сутки в стране 1384 новых случая COVID-19 и 10 смертей
  22. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  23. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  24. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  25. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  26. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  27. В стране — большой субботник. Куда пойдут деньги, что с коронавирусом и куда в Минске идти за лопатами
  28. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  29. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  30. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии


10 верасьня а 13.50 на памежным пераходзе Пяшчатка (непадалёк Горадні) на польска-беларускай мяжы быў затрыманы каталіцкі сьвятар, грамадзянін Польшчы Эдвард Мацкевіч, які накіроўваўся ў Растоў-на-Доне. Сьвятар Эдвард Мацкевіч адпраўлены назад, у Польшчу.

Апэратыўны дзяжурны Дзяржкамітэту памежных войскаў Беларусі Анатоль Каштанаў і прэсавы сакратар Уладзімер Несьцяровіч пацьвердзілі, што сапраўды грамадзянін Польшчы Мацкевіч, нягледзячы на правільна аформленыя дакумэнты й наяўнасьць ў пашпарце адмысловай адзнакі "АВ-службовая", ня быў прапушчаны праз нашу дзяржаўную мяжу. Прычыны няпропуску сьвятара апэратыўны дзяжурны не патлумачыў, аднак параіў зьвярнуўцца ў МЗС. Прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка таксама аб прычыне адмовы ва ўезьдзе нічога не сказаў.

Па зьвестках Рацыі, айцу Мацкевічу беларускія памежнікі патлумачылі, што ягоны касьцёл у Растове зачынены й усе памежныя пераходы пасьля кансультацыяў зь Менскам і Масквой атрымалі загад не пускаць яго ў Беларусь. Беларускія памежнікі анулявалі ў сьвятара таксама адзнаку ў пашпарце "АВ-службовая".

Варта адзначыць, што гэта ўжо стала заганнай традыцыяў - не пускаць каталіцкіх сьвятароў у Расею й Беларусь. Пачалося гэта амаль тры гады таму, з дэпартацыі польскага грамадзяніна Зьбігнева Кароляка, сьвятара зь Берасьця, якога са скандалам выслалі на радзіму. У чэрвені ў Расею не пусьцілі каталіцкага сьвятара, грамадзяніна Італіі Стэфана Капрыё, які служыў ва Ўладзіміры, і грамадзяніна Польшчы Ежы Мазура, які меўся працаваць у Іркуцку. У жніўні з Расеі быў выдалены славацкі сьвятар Станіслаў Крайняк. А літаральна тры дні таму ў Хабараўску быў затрыманы ксёндз Яраслаў Вішнеўскі, які накіроўваўся ў Расею зь Японіі. Расейскія памежнікі анулявалі ягоную расейскую візу й выслалі сьвятара назад у Японію. А цяпер вось выпадак з Мацкевічам.

11 верасьня амаль ўсе сродкі масавай інфармацыі Польшчы адгукнуліся на інцыдэнт са сьвятаром Эдвардам Мацкевічам і назвалі гэта сапраўднай "халоднай вайной" супраць Каталіцкага Касьцёлу.

"Халодная вайна супраць Каталіцкага Касьцёлу", "У Расеі працягваецца антыкаталіцкая кампанія", - гэта загалоўкі чацьвярговых польскіх газэтаў. Польскія мэдыі падаюць словы афіцыйных прадстаўнікоў Ватыкану, якія заяўляць, што ў Расеі распачаўся сапраўдны перасьлед каталіцкае канфэсіі.

Нягледзячы на шматлікія звароты прадстаўнікоў Ватыкану, Міністэрства замежных справаў Расеі ніводнага разу не падало падставаў, паводле якіх сьвятары былі выдаленыя з Расеі. А Алексі ІІ публічна ня раз заяўляў, што ў Расеі ідзе экспансія каталіцызму.

Вось такім прыкрым чынам - "не пущать!" - расейскія ўлады не без дапамогі беларускіх памежнікаў змагаюцца з гэтай "экспансіяй".

Радыё Рацыя
-20%
-10%
-50%
-12%
-40%
-15%
-80%
-61%
0073023