Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


11 верасьня ў Беларусі прайшоў чарговы страйк прадпрымальнікаў, у часе якога Стачкам прадпрымальнікаў запатрабаваў датэрміновай адстаўкі Лукашэнкі. Як патлумачыў Рацыі намесьнік старшыні Стачкаму Леанід Каліценя, страйк носіць папераджальны характар - калі ўлады не пачуюць эканамічных патрабаваньняў прадпрымальнікаў, то з 1 красавіка яны перастануць плаціць падаткі.

"У Беларусі на працягу 8 гадоў адсутнічае палітычныя воля прэзыдэнта Беларусі для вырашэньня праблемаў у малым бізнэсе. У зьвязку з гэтым, акрамя эканамічных мы вылучаем і палітычныя патрабаваньні - датэрміновай адстаўкі Лукашэнкі", - гаворыцца ў заяве Стачкаму.

Адзін з арганізатараў акцыі пратэсту, намесьнік старшыні Стачкаму Леанід Каліценя заявіў Рацыі, што ў страйку бяруць удзел каля 60% са 180-ці тысячаў зарэгістраваных у Беларусі індывідуальных прадпрымальнікаў.

Гандляры, сярод іншага, пратэстуюць супроць абавязковага увядзеньня касавых апаратаў, падвышэньня фіксаванай стаўкі падатку, павялічэньня страхавых унёскаў і нематываванага закрыцьця рынкаў.

"Урад Лукашэнкі працягвае нас падманваць і мы ўжо ня верым, што ён здольны да рэформаў", - заявіў Каліценя.

Ён паведаміў, што ў выпадку, калі іх патрабаваньні ня будуць пачутыя, то з 1 кастрычніка прадпрымальнікі будуць масава адмаўляцца плаціць падаткі й распачнуць бестэрміновы страйк.

У Беларусі існуюць дзьве незарэгістраваныя й канкурэнтныя адна адной арганізацыі прадпрымальнікаў - Стачкам прадпрымальнікаў і Аб'яднаная рада прадпрымальнікаў.

Аб'яднаная рада пакуль выстаўляе выключна эканамічныя патрабаваньні й дамагаецца ад ураду "круглага стала". Апошняя акцыя Рады прайшла 4 верасьня на Кастрычніцкім пляцы Менску - прадпрымальнікі наладзілі сядзячы страйк насупраць Адміністрацыі Лукашэнкі.

З вынікаў сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду 6 верасьня Рада засталася незадаволеная.

Радыё Рацыя
,