Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


55% расіянаў лічаць, што гістарычная місія Расеі заключаецца ў зьбіраньні народаў у адзінае аб'яднаньне, якое стала б нашчадкам расэйскай імпэрыі й Савецкага Саюзу. Не падзяляюць гэты пункт гледжаньня 26% грамадзянаў РФ. Пра гэта "Інтэрфаксу" 26 сьнежня паведамілі ў Нацыянальным інстытуце сацыяльна-псыхалягічных дасьледваньняў.

На пытаньне "Як вы лічыце, Расея зьяўляецца эўрапэйскаю ці азыяцкаю дзяржаваю?", 51% расіянаў адказалі, што лічаць сваю радзіму ў роўнай ступені эўрапэйскаю й азыяцкаю краінаю, 20% -эўрапэйскаю, а 13% -азыяцкаю.

Пры гэтым 64% рэспандэнтаў вераць, што Расея - вялікая дзяржава, а 39% прытрымліваюцца супрацьлеглага меркаваньня.