Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Першы трохсэкцыйны трамвай нямецкай вытворчасьці зьявіцца бліжэйшымі днямі на вуліцах Менску. Вопытная эксплюатацыя машыны, якую Нямеччына бясплатна перадала беларускай сталіцы, ужо распачатая. Спэцыялісты трамвайнага дэпо правялі мадэрнізацыю машыны, якая, хаця й не новая, але ў цудоўным стане. Мяркуецца, што гэты трохсэкцыйны трамвай пачне аблугоўваць менчукоў напярэдадні Дня гораду. У выпадку яго пасьпяховай эксплюатацыі цягам бліжэйшых 2-3 гадоў нямецкі бок перадасьць Менску яшчэ 100 карыстаных трамваяў.

Радыё Рацыя
0058648