1. Суперлиги пока не будет. Большинство клубов отказалось от участия
  2. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  3. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе госпожа назначенный посол намерена работать в Беларуси
  4. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  5. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  6. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  7. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  8. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  9. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  10. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  11. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  12. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  13. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  14. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  15. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  16. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  17. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  18. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  19. Вот что Apple показала на своей первой презентации года
  20. Ограничения по валюте, будет ли эффект от санкций и «сутки» за привет — все за вчера
  21. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  22. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  23. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  24. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  25. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  26. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  27. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  28. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  29. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  30. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело


Кіраўнік прэсавай службы Ўладзімера Пуціна заявіў, што беларускі "бацька" заблытаўся з часам атрыманьня пасланьня ад расейскага прэзыдэнта.

Міністэрства замежных справаў Расеі "зь вялікім зьдзіўленьнем" сачыла за выступам Аляксандра Лукашэнкі ў жывым эфіры расейскае тэлекампаніі НТВ. Начальнік аддзелу апэратыўнае інфармацыі МЗС Расеі Ўладзімер Ашуркаў сказаў мне толькі, што рэагаваць на гэтыя заявы Лукашэнкі будзе Крэмль — гэта ягоная кампэтэнцыя.

Словы прадстаўніка расейскага МЗС спраўдзіліся, калі я патэлефанаваў у прэсавую службу прэзыдэнта Расеі. Пачуўшы просьбу пра камэнтар, мяне злучылі з начальнікам управы прэсавай службы Міхаілам Калмыковым, які сёньня выконвае функцыю прэсавага сакратара Ўладзімера Пуціна.

Як патлумачылі мне ў Крамлі, цярпеньне скончылася, і таму сёньня вырашылі нарэшце даць адказ на закіды Аляксандра Лукашэнкі.

Спадар Калмыкоў, які глядзеў учорашні эфір НТВ, заявіў:

(Калмыкоў: ) "Можа быць, я неяк ня вельмі ў курсе выказваньняў "бацькі", я ня ведаю. Не, я бачыў, так, але ён жа гэты тэзыс, па-мойму, раней яшчэ разьвіваў — што там прэсавая служба ў апошні момант падсунула нейкі аркушык Пуціну... Ну, я проста хачу сказаць, што гэтыя дакумэнты ня прэсавая служба рыхтуе. Таму не да нас абсалютна пытаньне".

Кіраўнік прэсавай службы расейскага прэзыдэнта Міхаіл Калмыкоў таксама пракамэнтаваў на маю просьбу Лукашэнкаву заяву пра тое, што з боку Масквы "былі толькі дзьве PR-акцыі" — прэсавая канфэрэнцыя ў Крамлі ды пасланьне Пуціна.

(Калмыкоў: ) "Чаму PR-аўская акцыя? Ёсьць пасланьне ад аднаго прэзыдэнта да іншага прэзыдэнта. Пасьля таго, як гэтае пасланьне было перададзенае прэзыдэнту Беларусі, мы распаўсюдзілі нават ня сам тэкст, а пераказ асноўнае думкі пасланьня".

Міхаіл Калмыкоў дадаў, што Аляксандар Лукашэнка, відавочна, заблытаўся, бо Крэмль ня можа падазраваць яго ў наўмыснай хлусьні.

На маё пытаньне, як Крэмль увогуле ставіцца да падобных рэзкіх заяваў спадара Лукашэнкі на адрас прэзыдэнта Расеі, кіраўнік прэсавай службы Пуціна адказаў гэтак:

(Калмыкоў: ) "Ды не, я думаю, што ўсё йдзе сваёй чаргой, нармальна. Ідзе працэс абмеркаваньня пытаньня. Тут ня трэба баяцца, што нейкія будуць вострыя заўвагі з таго ці іншага боку. Звычайны, нармальны працэс, ёсьць прапановы, іх трэба неяк утрасаць і з таго, і зь іншага боку".

Паводле спадара Калмыкова, у Крамлі зьвярнулі ўвагу, што пра Ўладзімера Пуціна яшчэ ніхто з замежных кіраўнікоў на расейскім тэлеканале так рэзка не выказваўся. Але ўчорашні выступ Аляксандра Лукашэнкі толькі пацьвярджае плюралізм кіраўніцтва Расеі:

(Калмыкоў: ) "Лішні раз паказваем, што мы гатовыя выслухаць любы пункт погляду. Тым больш ад саюзьніка".

Юры Сьвірко, Менск
-15%
-15%
-10%
-50%
-17%
-10%
-10%
0070970