Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара газэты "Рабочы" Віктара Івашкевіча будзе разглядаць 11-га верасьня суд Першамайскага раёну Менску. Сп. Івашкевіча зьвінавачваюць за паклёп і зьнявагу прэзыдэнта, інкрымінуючы парушэньне адразу трох артыкулаў КК РБ. Галоўнаму рэдактару можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Крымінальная справа была заведзена ў жніўні 2001 году па факце публікацыі артыкулу "Вор должен сидеть в тюрьме", які павінен быў зьявіцца на старонках спэцвыпуску газэты "Рабочы". Публікацыя ўяўляла зь сябе перадрукоўку матэрыялаў з шэрагу інтэрнэт-сайтаў, у якіх распавядалася пра нелегальныя шляхі здабываньня грошай Аляксандрам Лукашэнкам.

Спэцвыпуск не патрапіў да чытача: 22-га жніўня ў друкарні "Мэджык", якой перад выбарамі кіраваў намесьнік старшыні Дзяржкамдруку У.Глушакоў, увесь наклад "Рабочага" быў сканфіскаваны. Нягледзячы на гэта, па факце публікацыі завялі крымінальную справу.

Спачатку Віктар Івашкевіч праходзіў па справе сьведкам. У верасьні летась яму паведамілі, што ён падазраецца ў зьдзяйсьненьні злачынства. 20-га чэрвеня г.г. галоўнаму рэдактару газэты ўручылі пастанову аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці ў якасьці зьвінавачанага. Дакумэнт быў падпісаны сьледчым пракуратуры Першамайскага раёну Менску сп. Патарайкіным.

Івашкевічу інкрымінуюць парушэньне артыкулаў: 14 ("Замах на злачынства"); 367, ч.2 ("Паклёп дачынна прэзыдэнта РБ, спалучаны зь вінавачаньнем за зьдзяйсьненьне цяжкага альбо асабліва цяжкага злачынства"); 368, ч.1,2 ("Публічная зьнявага прэзыдэнта РБ").

В.Івашкевіч назваў галоўныя аргумэнты ў сваю абарону.

В.І.: - Усё, пра што напісана ў маім артыкуле, было 10 разоў напісана раней у іншых СМІ - расейскіх, беларускіх, польскіх, амэрыканскіх газэтах. І таму я меў усе падставы лічыць, што ўсе выкладзеныя факты - праўда. Па-другое, ёсьць канкрэтныя сайты (іх 66), у якіх гэты артыкул быў надрукаваны. І, паводле закону аб СМІ, я за перадрук адказнасьці не нясу.

RR: - Па аналягічным сцэнары былі засуджаныя й нядаўна адбылі на пакараньне журналісты "Пагоні". Ці магчымы, на вашую думку, іншы сцэнар разьвіцьця падзеяў?

В.І.: - Хутчэй за ўсё, гэта будзе такі ж сцэнар. Хаця, можа быць памякчэньне прысуду ў выглядзе адтэрміноўкі выкананьня ці ўмоўна...

Адвакатам В.Івашкевіча ў судзе будзе выступаць Тацяна Станкевіч. Разам з юрыстам БАЖ А.Бастунцом у жніўні яна прэзэнтавала інтарэсы "Нашае свабоды" ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы.

Радыё Рацыя