Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


8 сентября 1514 года войско Великого княжества Литовского в битве под Оршей разгромило московскую армию. В сегодняшнем белорусском обществе к этой дате относятся по-разному. Для одних это — событие, которым белорусы должны гордиться. Другие, в первую очередь представители властей, празднование неофициального Дня белорусской воинской славы не одобряют: мол, нельзя "вбивать клин между братскими народами".

Вот что сказал корреспонденту "Белорусских новостей" кандидат исторических наук, доцент, старший научный сотрудник Института истории Национальной академии наук Беларуси, бывший депутат Верховного cовета Валентин Голубев:

— В начале 16-го века произошел геополитический раздел Европы между австрийской и московской империями, в соответствии с которым Великое княжество Литовское (ВКЛ) подпадало под влияние Московского княжества. 8 сентября 1514 года под Оршей состоялась битва, которая решала судьбу независимости ВКЛ. В результате 30-тысячная армия ВКЛ, возглавляемая гетманом Константином Острожским, победила 80-тысячное войско Московского княжества.

— Действительно ли битва под Оршей является таким значимым событием в истории нашей страны?

— Победа в этом сражении является самой большой в белорусской ратной истории. Все другие крупные победы белорусы одерживали при поддержке армий других государств. А эта победа — действительно наша.

— Не считаете ли вы, что это событие приобретает в обществе излишне политизированную окраску?

— На мой взгляд, дело не в том, кого победила белорусская армия, монголо-татар или русских, а в том героизме и мужестве, которое проявили наши предки.

Прокомментировать тему редакция "Белорусских новостей" попросила также человека, который, можно сказать, возвратил это историческое событие из небытия.

Анатоль ГРЫЦКЕВІЧ: "Пра гэта найлепей распавядаць без усялякіх ідэалагічных клішэ, толькі чыстую праўду"

Перамога пад Воршай у савецкія часы неяк згубілася сярод ідэалагічных баек пра гісторыю беларускай дзяржавы. Адраджэнне гэтай адметнай падзеі ў айчыннай гістарыяграфіі звязана з імем вядомага гісторыка, загадчыка кафедры гісторыі Беларусі Беларускага універсітэта культуры Анатоля Грыцкевіча.

— Якая асаблівасць гэтай гістарычнай падзеі?

— Што тычыцца бітвы пад Воршай у 1514 годзе, то яна адметная некалькімі абставінамі. Па-першае, беларускім войскам камандаваў выдатны палкаводзец таго часу, найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага,князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Ён быў спрактыкаваным у ваеннай справе чалавекам і дзякуючы свайму вопыту, рашучасці, смеласці здолеў перемагчы праціўніка, маючы значна меншыя сілы, амаль утрая меншыя. Гэта адзначаюць ўсе рускія летапісы. Адносна невялікае беларускае войска, прыкладна 30 тыс. чалавек, перамагло маскоўскае войска, што налічвала каля 80 тыс. чалавек.

Падрабязна апісаў гэтую бітву Мацей Страйкоўскі — польскі паэт і гісторык. Ён некалькі дзесяткаў гадоў жыў ў Беларусі, служыў у Віцебску, два гады быў у Слуцку, пры двары князёў слуцкіх Алелькавічаў, і карыстаўся іх бібліятэкай і рукапісамі. Таму ведаў, як гэта было. Ён нават меў такія дакументы, якія мы зараз не маем, бо яны страчаныя. І дзякуючы гэтаму ён добра, па этапах апісаў бітву.

— Чым, на Вашую думку, сёння вызначаецца нашае стаўленне да гэтай даты?

— Наша стаўленне вызначаецца зараз тым, што пра яе доўгі час не ведалі. Ну хто гэта ў савецкія часы з гісторыкаў мог пісаць пра перамогу беларусаў, калі ўвесь час казалі толькі пра вечную дружбу паміж двума народамі? Аднак у Расійскай імперыі пра тую бітву добра ведалі. Мяне вельмі здзівіла, што ў рускай Ваеннай энцыклапедыі 1914 года падрабязна і аб’ектыўна, суха, без эмоцый, ўсё распісана пра тыя падзеі, і нават дададзена невялічкая карта — план, дзе відавочная перамога войскаў Вялікага княства.

— Якое гістарычнае значэнне тады, ў 16 стагоддзі, мела бітва пад Воршай?

— Ну, па-першае на некалькі дзесяцігоддзяў была спыненая агрэсія Маскоўскага княства. Па-другое была ўсталяваная тая мяжа, якую мы маем і цяпер. Нейкім чынам яна, канешне, мянялася, але гэтыя змены не замацоўваліся.

Праз некалькі год пасля перамогі з’явілася першая карціна на сюжэт бітвы пад Воршай. Яна, праўда, з пункту гледжання цяперашняга мастацтва, крышачку ўмоўная. Там князь Астрожскі з’яўляецца адначасова ў трох месцах. Такім чынам мастак паказвае тры этапы бітвы.

Упершыню у гэтай бітве мы пабачылі сцягі беларуска-літоўскай конніцы, дакладней конніцы Вялікага княства. На дзідах вершнікі мелі невялічкія вымпелы, на якіх былі белыя і дзве чырвоныя палоскі, што перасякаліся крыжам каля дрэўца. Пасля гэты крыж знік, а чырвоная стужка стала павялічвацца. Фактычна гэты знак замацавауся як наш вайсковы сцяг, вайсковая адзнака аж да 19-га стагоддзя.

— Супраць Маскоўскага княства змагаліся не толькі беларусы. Мяшаны склад войска Вялікага княства часам дае падставу сумнявацца ў тым, што гадавіна бітвы — гэта свята менавіта беларускай вайсковай славы. А як на Ваш погляд?

— Гэтыя сумненні узнікаюць перадусім у польскіх гісторыкаў. Яны лічаць, што там была вельмі вялікая колькасць польскіх ваяроў. Але расійскі гісторык Матвей Кузьміч Любаўскі прыводзіць звесткі аб тым, што на баку беларусаў было толькі чатыры тысячы польскіх жаўнераў. Астатнія засталіся ў Барысаве, дзе сядзеў вялікі князь і польскі кароль Жыгімонт Стары. Яны не пайшлі на бітву. Таму гэтыя сумненні беспадстаўныя.

Калі паглядзець на карціну "Бітва пад Воршай", то гэта мора бела-чырвоных сцяжкоў, якімі карыстался толькі мясцовыя рыцары, мясцовыя ваяры. Некаторая часка польскай кавалерыі была і нават удзельнічалала, але большасць было беларусаў.

Што тычыцца літоўцаў, то я спецыяльна высвятляў гэтае пытанне. Яны трымалі ў той час мяжу з Тэўтонскім ордэнам. Фактычна гэтая бітва сарвала вялікі саюз Германскай імперыі, Тэўтонскага ордэна, крымскіх татараў і Маскоўскага княства. Пасля яе германскі імператар адмовіўся ад саюзу з Масквой і, наадварот, уступіў у саюз з вялікім князем Літоўскім і польскім каралём.

— Ці згодныя Вы з тым, што ў сучасным беларускім грамадстве няма падрыхтаванай глебы для успрыняцця гэтага свята як сапраўднага Дня вайсковай славы?

— Гэта зразумела, бо для нашага цяперашняга грамадства, якое было узгадаванае дзесяцігоддзямі савецкіх часоў, галоўным ворагам, асабліва пасля Другой сусветнай вайны, быў германскі фашызм. На ўсходзе праціўнікаў быць не магло па вызначэнні, нават у далёкай гістарычнай рэтраспектыве. Зразумела, што ні ў якіх падручніках пра гэта не пісалася. Нават самі гісторыкі пра бітву пад Воршай мала ведалі.

Але калі мы кажам пра грамадства ў цэлым, то я б не сказаў, што яно не падрыхтаванае. Канешне, асноўная частка тых, хто заканчваў савецкія школы, гісторыю увогуле мала ведаюць, а што ведалі, тое забылі. Але ўсе ж такі ужо гадоў дванадцаць, а то і болей, пра гэта шмат пішуць. Трэба сказаць, што група мастакоў суполкі "Пагоня" добра распрацавала гэтую тэму.

Грамадства не падрыхтаванае таму, што апошнія гадоў 7-8 увесь час ішла прапаганда за аб’яднанне з Расіяй, казалася пра адвечнае брацтва, быццам бы ніколі ніякіх канфліктаў не было. Я лічу, што мы лепш успрынялі б гэтае свята, калі б бітву і тыя знешнепалітычныя абставіны, ў якіх яна адбывалася, падаваць так, як гэта насамрэч было. Без усялякіх ідэалагічных клішэ, толькі чыстую праўду.
Гутарыла Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Ольга Лапикова,
Белорусские новости